Артыкулы

Макаёнак, А. Шчаслівы дар [Рукапіс] : артыкул / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1981]. – 13 л. ; 20,5х29,0 см. ; 30 радкоў.

13 асобных лістоў машынапіснага тэксту на беларускай мове. На першым лісце зверху стрыжнем сіняга колеру пазначана назва: “Шчаслівы дар”. У левым верхнім вугле простым алоўкам: “3 экз. У нумар за 30. I. пра Шамякіна”. Фармат лістоў А4. У тэксце шматлікія праўкі, закрэсліванні і ўстаўкі, зробленыя стрыжнем сіняга колеру і простым алоўкам. На апошнім лісце рукапісу стрыжнем сіняга колеру стаіць подпіс: “А. Макаёнак”. Зверху стрыжнем чорнага колеру дапісана: “Андрэй Макаёнак”.