Мемарыяльная зала Андрэя Макаёнка

У раздзеле змешчаны матэрыялы аб адкрыцці Мемарыяльнай залы і мерапрыемствах, якія тут ладзяцца.

Адкрыццё музейнай экспазіцыі, прысвечанай народнаму пісьменніку Беларусі Андрэю Макаёнку. У імпрэзе прыняла ўдзел удава драматурга Любоў Іванаўна Макаёнак. 2016 г.

Прэзентацыя Мемарыяльнай залы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка. 28.02.2018 г. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення ідыялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, выкладчыкі і студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі вобласці і Гомеля.

Інтэр’ер Мемарыяльнай залы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка

Імпрэза “Андрэй Макаёнак: сустрэча сучаснікаў”. 27 верасня 2018 г. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, супрацоўнікі Гомельскага ўпраўлення ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, госці з Мінска член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, прафесар Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук, удава драматурга Любоў Іванаўна Макаёнак з сынам, мастакі Аляксандр Іванавіч і Генадзь Аляксандравіч Фядотавы і намеснік дырэктара музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Уладзімір Адамавіч Літвінаў, якія аказвалі дапамогу ў афармленні інтэр’ера Мемарыяльнай залы.

Акцыя «Чытаем разам»

У акцыі прынялі ўдзел пісьменнікі, навучэнцы “Школы маладога літаратара” і грамадскасць горада.

Бібліяноч-2020

Інформ-дас’е “Жыццё як тэатр” (Да 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка). У імпрэзе прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, якія адказалі на пытанні віктарыны па творчасці Андрэя Макаёнка і прачыталі па ралях урыўкі з п’ес “Трыбунал”, “Зацюканы апостал” і “Таблетку пад язык”.

29 кастрычніка 2020 г. Мемарыяльную залу наведалі палітык, пісьменнік, старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванавіч Чаргінец і знакаміты музыкант, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры БССР, народны артыст Беларусі Эдуард Сямёнавіч Ханок.
На сустрэчы прысутнічалі ганаровыя госці: Т. Л. Кручко (намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама), А. У. Бабок (загадчык аддзела кадравай палітыкі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», В. М. Марозаў (пракурор Гомельскай вобласці), М. С. Рафеева (дырэктар бібліятэкі), М. І. Чаргінец (старшыня ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»), У. М. Гаўрыловіч (старшыня Гомельскага абласного аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»)

  Заняткі ў творчай лабараторыі

Студэнтка гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Лаўніковіч Хрысціна Анатольеўна за работай над дыпломам па тэме: “Літаратурная спадчына Беларусі ў экспазіцыях сучасных музеяў”.

Навучэнка Гомельскага абласнога ліцэя Сцепаненка Кацярына Аляксандраўна з паведамеленнем “Вайна ў жыцці і творчасці народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка”

Тэатр – крыніца яго натхнення

12 лістапада адбылася прэзентацыя выставы тэатральных афіш “Тэатр – крыніца яго натхнення” па спектаклях Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Выстава  прысвечана 100-гадоваму юбілею драматурга. У імпрэзе прынялі ўдзел  супрацоўнікі прадпрыемства ААТ «СтанкаГомель», бібліятэкары, грамадскасць горада.

10 верасня 2021 г. Мемарыяльную залу Андрэя Ягоравіча Макаёнка наведаў Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, рэжысёр тэатра і кіно, пісьменнік, паэт-перакладчык, кінасцэнарыст і драматург Уладзімір Міхайлавіч Аленікаў.

23 верасня 2021 г. Мемарыяльную залу народнага пісьменніка Беларусі наведала кандыдат культуралогіі, дацэнт кафедры культуралогіі БДУКМ Сакалова Вольга Міхайлаўна. Вольга Міхайлаўна пазнаёмілася з выставачнымі экспазіцыямі Мемарыяльнай залы. Сваімі ўражаннямі аб музеі яна падзялілася у “Кнізе ганаровых гасцей”.

10 декабря Литературный музей писателей Гомельщины посетила делегация Центра белорусской культуры Даугавпилса (Латвия). Гости библиотеки познакомились с экспозициями Литературного музея и Мемориального зала народного писателя Беларуси Андрея Макаёнка. В «Книге почётных гостей» представители делегации оставили благодарственную запись: «З вялікім задавальненнем пабывалі ў Літаратурным музеі пісьменнікаў Гомельшчыны. Знакамітыя класікі беларускай літаратуры добра вядомыя і ў Латвіі. Даведаліся яшчэ шмат новых і цікавых фактаў з іх жыцця і творчасці. Далейшых творчых і даследчых поспехаў ад дэлегацыі Цэнтра беларускай культуры г. Даўгаўпілса. Латвія».

30 декабря Литературный музей писателей Гомельщины посетили участники проекта «День без родителей», гости из Минска, дети белорусской писательницы и бизнес-леди Татьяны Акимовой. Их вниманию была предложена экскурсия по экспозициям Литературного музея писателей Гомельщины и Мемориальному залу народного писателя Беларуси Андрея Егоровича Макаёнка. Ребята познакомились с жизнью и творчеством народных писателей, интересными фактами из их жизни, уникальными экспонатами Литературного музея.