Дакументы

Камсамольскі білет № 3604108. Зроблены у цвердым пераплёце цёмна-шэрага колеру памерам 7,0х10,0 см. Дата ўступлення ў камсамол – красавік 1937 г.  Білет выдадзены ў студзені 1939 г.

 

Даведка аб раненні № 498. Ліст паперы памерам 21,0х30,0 см. Тэкст з двух бакоў. 7 ліпеня 1942 г.

 

Копія “Даведкі аб франтавым раненні № 498”. Ліст паперы памерам 21,0х30,0 см. Тэкст з двух бакоў. 7 ліпеня 1942 г.

Пасведчанне ўдзельніка рэспубліканскай нарады маладых пісьменнікаў Беларускай ССР. Зроблена з кардону шэра-жоўтага колеру памерам 11,0х8,0 см. 1947 г.

Дыплом аб заканчэнні двухгадовай партыйнай школы № 020981. Выданы  30 ліпеня 1949 г. Зроблены у цвёрдым пераплёце цемна-карычневага колеру памерам 10,5х15,5 см. У дыпломе змешчана “Выпіска з заліковай ведамасці”. 1949 г.

Членскі білет Саюза пісьменнікаў СССР № 4120. Зроблены ў цвёрдым пераплёце цёмна-карычневага колеру памерам 8,5х6,0 см. 1949 г.

Пасведчанне члена рэдакцыйнай калегіі часопіса сатыры і гумару “Вожык” № 14. Зроблена ў цвёрдым пераплёце чырвона-карычневага колеру памерам 10,0х6,5 см. 1954 г.

Ваенны білет афіцэра запаса Узброеных сіл СССР № 238469. Зроблены ў цвёрдым пераплёце зялёнага колеру  памерам 8,0х10,5 см. 1968 г.

Пасведчанне члена Рэвізійнай камісіі Саюза пісьменнікаў СССР № 26. Зроблена ў цвёрдым пераплёце цёмна-чырвонага колеру памерам 8,0х6,0 см. 1969 г.

Пастаянны пропуск на наведванне Рэспубліканскага Дома кіно № 61 на дзве асобы. Зроблены ў цвёрдым пераплёце цёмна-чырвонага колеру памерам 6,0х8,0 см. 1977 г.

Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to DearFlip WordPress Flipbook Plugin Help documentation.

Асабісты лісток па ўліку кадраў. Уяўляе сабой 2 лісты паперы памерам  21,0х29,0 см. 1978 г.

Членскі білет Беларускага таварыства аховы прыроды. Зроблены з блакітнага кардону памерам 6,5х9,0 см. 1978 г.

Пасведчанне члена Мінскага абкама КП Беларусі № 69. Зроблена ў цвёрдым пераплёце чырвонага колеру памерам 6,0х9,0 см. 1979 г.

Членскі білет № 12160 Саюза пісьменнікаў СССР. Зроблены ў цвёрдым пераплеце чырвонага колеру памерам 10,0х7,0 см. 1979 г.

Мандат дэлегата VII з’езду пісьменнікаў СССР ад пісьменніцкай арганізацыі Беларускай ССР № 312.  Зроблены са шчыльнай паперы чырвонага колеру памерам 11,0х7,0 см. 1981 г.

Пасведчанне члена Мінскага абкама КП Беларусі № 69. Зроблена ў цвёрдым пераплеце чырвонага колеру памерам 6,0х9,0 см. 1981 г.

Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to DearFlip WordPress Flipbook Plugin Help documentation.

Асабісты лісток па ўліку кадраў. Уяўляе сабой 2 лісты паперы памерам  20,5х28,5 см. 1982 г.