Апавяданні

Макаёнак, А. Я. Трое: апавяданне [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1945]. – 35 л.; 21,0х29,5 см. ; 36–41 радкі.

35 асобных лістоў рукапіснага тэксту сінімі чарніламі фарматам А4. Тэкст на беларускай мове. У тэксце маюцца шматлікія аўтарскія праўкі сінімі чарніламі і простым алоўкам. Да 32 ліста маецца ўстаўка фарматам А5, зробленая простым алоўкам. На першым лісце рукапісу, зверху, назва апавядання простым алоўкам: “Трое”. Падкрэслена. Ніжэй, у круглых дужках, сінімі чарніламі на беларускай мове надпіс: апавяданне. Закрэслена. Надрукавана ў 5 томе збору твораў. С. 340-364.

Макаёнак, А. Я. Эцюд: замалёўка [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.], 1946. – 5 л.; 20,0х17,0 см.; 19-20 радкоў.

Вучнёўскі сшытак у лінейку з рукапісным тэкстам на беларускай мове чарніламі сіняга колеру. Тэкст на першых 5 лістах. У тэксце маюцца нязначныя праўкі. Надрукавана ў 5 томе збору твораў. С. 381-386.

Макаёнак, А. Я. Эцюд: замалёўка [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.], 1946. – 7 л.; 20,0х16,5 см.; 19-20 радкоў.

Шэсць лістоў беларускамоўнага рукапіснага  тэксту чарніламі сіняга колеру ў вучнёўскім сшытку у лінейку. Колькасць лістоў-6. Тэкст таксама на ўнутраным баку вокладкі. На апошняй старонцы вокладкі тэкст напісаны алоўкам зялёнага колеру. Маецца ўкладка – 2 лісты ў клетачку. Тэкст на адной старонцы чарніламі сіняга колеру. У тэксце шматлікія праўкі і закрэсліванні. На першай старонцы вокладкі на рускай мове надпіс: «Кощунство». Пасярэдзіне вокладкі, зверху, паметка: «А. Я. Макаёнак». Падкрэслена. Надрукавана ў 5 томе збору твораў. С. 381-386.