Тэлеграмы

Тэлеграма Шаўляйскага Драматычнага тэатра з запрашэннем на прэм’еру спектакля па п’есе “Зацюканы апостал”. 1971 г.

Тэлеграма Казанскага Вялікага драматычнага тэатра з запрашэннем на прэм’еру спектакля “Зацюканы апостал”. 1971 г.

Тэлеграма ад загадчыцы літаратурнага аддзела Маскоўскага тэатра на Малой Броннай з просьбай да Андрэя Ягоравіча Макаёнка выслаць новую п’есу. 1971 г.

Тэлеграма ад калектыву рэдакцыі часопіса “Тэатр” з віншаваннем да Дня тэатра. 1972 г.

Тэлеграма ад калектыву Маскоўскага тэатра сатыры са словамі віншавання з нагоды прысваення спектаклю “Таблетку пад язык” і асабіста Андрэю Ягоравічу Макаёнку Дыплома першай ступені  II Усерасійскага фестывалю нацыянальнай драматургіі і  тэатральнага  мастацтва народаў СССР у гонар 50-годдзя Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік . 1972 г.

Урадавая віншавальная тэлеграма з нагоды прысуджэння Андрэю Ягоравічу Макаёнку Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. 1974 г.

Тэлеграма ад калектыву Рыжскага тэатра рускай драмы з запрашэннем на 200-е прадстаўленне “Зацюканага апостала”. 1975 г.