Дакументы

 

 

Членскі білет Беларускага Тэатральнага Аб’яднання № 1563. Выдадзены Андрэю Ягоравічу Макаёнку ў 1957 годзе. Зроблены ў цвёрдым пераплёце чырвонага колеру памерам 9,5х6,0 см. На першай старонцы вокладкі залатымі літарамі надпіс: “БССР” і крыху ніжэй – “БТА”. Унутры размешчаны чорна-белы здымак драматурга памерам 3,0х4,0 см.

 

Дэпутацкі білет № 314. Выдадзены Андрэю Ягоравічу Макаёнку з нагоды абрання яго дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8 склікання 1971 года ад Гродзенскай – Савецкай выбарчай акругі. Зроблены ў цвёрдым пераплёце карычневага колеру памерам 10,0х6,5 см. Унутры справа размешчаны чорна-белы фотаздымак Макаёнка А. Я. памерам 3,0х3,5 см. Маецца ўкладыш на права бясплатнага праезду.

Пасведчанне № 74 члена Мастацкага савета Міністэрства культуры. Выдадзена Андрэю Ягоравічу Макаёнку 2 студзеня 1973 года. Зроблена ў цвёрдым пераплёце бардовага колеру памерам 9,0х6,0 см. На першай старонцы вокладкі размешчана выява Дзяржаўнага герба Беларусі залатога колеру і надпіс: “Министерство культуры Белорусской ССР”.

  

Дэпутацкі білет № 176. Выдадзены Андрэю Ягоравічу Макаёнку з нагоды абрання яго дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 9 склікання 1975 года па Давыд-Гарадоцкай выбарчай акрузе Беларускай ССР. Зроблены ў цвёрдым пераплёце карычневага колеру памерам 10,0х7,0 см. Унутры размешчаны чорна-белы фотаздымак Макаёнка А. Я. памерам 3,0х3,5 см. Маецца ўкладыш на права бясплатнага праезду.

Пасведчанне да нагруднага знака «За культурное шефство над Вооруженными Силами СССР». Зроблена ў цвёрдым пераплёце зялёнага колеру памерам 9,0х6,0 см. 1976 год.

Пасведчанне № 71 да нагруднага знака “Отличник милиции” Міністэрства ўнутраных спраў. Зроблена з кардону пясочнага колеру памерам 7,0х11,0 см. 1977 год.

Пасведчанне дружынніка № 22 / 007. Зроблена ў цвёрдым пераплёце бардовага колеру памерам 9,5х6,5 см.  На першай старонцы вокладкі залатымі літарамі надпіс на рускай і беларускай мовах: Дружыннік. Дружинник. Падкрэслена. Зверху вокладкі выява сярпа і молата залатога колеру. Унутры размешчаны фотаздымак  Макаёнка А. Я. чорна-белага колеру памерам 2,5х3,0 см. Ніжэй пазначана дата: “31 снежня 1978 г.”.

Пасведчанне кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Стараруднянскай акрузе № 322. Зроблена са шчыльнай паперы светла-зялёнага колеру памерам 12,0х8,0 см. 25 студзеня 1980 г.

Мандат дэлегата XXI Мінскай абласной канферэнцыі Камуністычнай партыі Беларусі ад Партызанскай раённай партыйнай арганізацыі № 229. Зроблены са шчыльнай паперы чырвонага колеру памерам 11,0х7,0 см. Заламініраваны. 1981 г.

Пасведчанне да нагруднага знака «За культурное шефство над Вооруженными Силами СССР». Зроблена ў  цвёрдым пераплёце зялёнага колеру памерам 10,0х8,0 см. 1982 г.