1982

Кніга «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (частка 2)  з дароўным надпісам аднаго з аўтараў Сцяпана Лаўшука: «Дарагому Андрэю Ягоравічу Макаёнку з пажаданнем добрага здароўя (будзе яно – будуць новыя п’есы!) і з абяцаннем наступны раз напісаць лепш. Адзін з аўтараў. Сцяпан Лаўшук. 29/IX–1982 г.»

Гісторыя беларускай савецкай літаратуры : у 2 ч. / пад рэд. І. Я. Навуменкі, П. К. Дзюбайлы, Д. Я. Бугаёва. –  Мінск : Выш. шк., 1982. – Ч. 2. – 398 с.

Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук – беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар.

 

Кніга Міколы Заруднага «Таке довге, довге літо» з дароўным надпісам аўтара на ўкраінскай мове: «Дорогім друзям – Андрію і Любі – на добро. Я – Ваш. Мікола Зарудны. 25. VI. 82 р.»

Зарудний, М. Таке довге, довге літо : зборнік п’єс / М. Зарудний. – Київ: Мистецтво, 1979. – 339 с.  

Мікалай Якаўлевіч Зарудны – украінскі савецкі пісьменнік, драматург, сцэнарыст.

Кніга Вячаслава Рагойшы «Кантакты» з дароўным надпісам аўтара: «Дарагім Любові Іванаўне і Андрэю Ягоравічу Макаёнкам на згадку пра нашы жнівеньскія кантакты 1982 года, з глыбокай павагай і сардэчнасцю – Вячаслаў Рагойша.  Мінск, 19.VIII.82 г.»

Рагойша, В. Кантакты : літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ / В. Рагойша. – Мінск : Маст. літ., 1982. – 222 с.

Вячаслаў Пятровіч Рагойша – беларускі літаратуразнавец, крытык, заслужаны работнік адукацыі, доктар філалагічных навук, прафесар.

Да выбару года