Кніга Георгія Марчука «От полуночи до рассвета» з дароўным надпісам аўтара: «Вялікаму беларускаму драматургу Макаёнку А. Я. ад малодшага калегі з падзякай за навуку! Г. Марчук. 9.VI.81 г.»
Марчук, Г. От полуночи до рассвета : сборник одноактных пьес / Г. Марчук. – Минск : Полымя, 1981. – 160 с.
Георгій Васільевіч Марчук – празаік, драматург. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
|
Кніга Якава Львовіча Каламінскага «Познай самого себя» з дароўным надпісам аўтара: «Дорогому Андрею Егоровичу с пожеланиями счастья от автора. Яков Коломинский».
Коломинский, Я. Л. Познай самого себя / Я. Л. Коломинский. – Минск : Народная асвета, 1981. – 143 с.
Якаў Львовіч Каламінскі – савецкі і беларускі псіхолаг, доктар псіхалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
|
Кніга Клары Кандрашынай «Канстанцін Саннікаў» з дароўным надпісам сына Канстанціна Саннікава Алега Саннікава: «Андрэю Ягоравічу Макаёнку. Лепш было б, калі б гэтую кнігу падараваў баця, але прымі яе і ад сына. 25.XII.81 г. Алег Саннікаў».
Кандрашына, К. Канстанцін Саннікаў : крытыка-біяграфічны нарыс / К. Кандрашына. – Мінск : Маст. літ., 1981. – 108 с. : іл.
Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў – беларускі і савецкі рэжысёр, акцёр. Народны артыст БССР. Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій.
|
Кніга Уладзіміра Іскрыка «Традыцыі народнай творчасці і сучасны тэатр» з дароўным надпісам аўтара: «Андрэю Макаёнку – жывому класіку, каб ведаў, што ў жыццёпісе Яго Народнага драматурга Славянскай супольнасці, ёсць і мой радок (ст. 45). Іскрык. 10 снежня. Мінск. 1981».
Іскрык, У. Традыцыі народнай творчасці і сучасны тэатр / У. Іскрык. – Мінск, 1981. – 103 с.
Уладзімір Міхайлавіч Іскрык – беларускі мастацтвазнавец, драматург, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства.
|