1980

Кніга Анатоля Вярцінскага «Ветрана» з дароўным надпісам аўтара: «Дарагім Любові і Андрэю Макаёнкам – у дні іх нялёгкіх юбілейных выпрабаванняў, з павагай, з пажаданнем дабра і ветра («ветрана») А. Вярцінскі. Лістапад, 1980».

Вярцінскі, А. Ветрана : кніга паэзіі / А. Вярцінскі. – Мінск : Маст. літ., 1979. – 144 с.

Анатоль Ільіч Вярцінскі – паэт, журналіст, крытык, драматург, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. Лепяшынскага.

Кніга Аляксея Карпюка «Выбраныя творы» (том 1) з дароўным надпісам: «Беларускаму Шэкспіру і харошаму чалавеку – Андрэю Макаёнку – ад усяго сэрца, аўтар. 9-XI-80.»

Карпюк, А. Выбраныя творы : у 2 т. Т. 1 / Аляксей Карпюк. – Мінск : Маст. літ., 1980. – 544 с.

Аляксей Нічыпаравіч Карпюк – беларускі пісьменнік, празаік, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя Івана Мележа. Заслужаны работнік культуры.

Кніга Анатоля Казловіча «Пора идти» з дароўным надпісам аўтара: «Дорогому Андрею Егоровичу желаю новых творческих вершин в осмеянии негодяйства, лопоухости во имя наших идеалов. В. Козлович. 4.03.80».

Козлович, А. Пора идти : очерки / А. Козлович. – Минск : Маст. літ., 1979. – 223 с.

Анатоль Мікалаевіч Казловіч – беларускі пісьменнік, празаік, нарысіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Кніга Уладзіміра Фірсава «Полнолуние» з дароўным надпісам аўтара: «Андрею Егоровичу Макаёнку с чувством любви к его творчеству, с пожеланием всего светлого. От смоляка – соседа по душе. Владимир Фирсов. 4.9.79».

Фирсов, В. Полнолуние : книга стихотворений и поэм / В. Фирсов. – Москва : Современник, 1979. – 447 с.

Уладзімір Іванавіч Фірсаў – савецкі і расійскі паэт, перакладчык.

Кніга Іона Канстанцінавіча Чабану «Кукоара» з дароўным надпісам аўтара: «Андрею Егоровичу Макаёнку, талантливому, острому, пронзительному драматургу и прекрасному человеку, на добрую в Молдавии и Белоруссии память! Ион Чобану. 2/X-1980 г.»

Чобану, И. Кукоара : роман / Ион Чобану ; авт. пер. с молд. Михаила Алексеева. – Москва : Сов. писатель, 1978. – 487 с.

Іон Канстанцінавіч Чабану – малдаўскі савецкі пісьменнік. 

Да выбару года