 Кніга «Беларускі народны тэатр «Батлейка» і яго ўзаемасувязі з рускім «Вяртэпам» і польскай «Шопкай» з аўтографам: «Андрэю Макаёнку ад паловы аўтараў гэтай брашуры. Другая палова, безумоўна, далучаецца. Старонак тут не вельмі многа, але нам быццам удалося прасачыць сапраўдны ўзаемаўплыў. То і дорага. 12.12.73г. А. Саннікаў».
Барышаў, Г. І. Беларускі народны тэатр «Батлейка» і яго ўзаемасувязі з рускім «Вяртэпам» і польскай «Шопкай» / Г. І. Барышаў, А. К. Саннікаў. – Мінск : Выд-ва Акад. навук БССР, 1963. – 42 с.
Гурый Іларыёнавіч Барышаў – вядомы вучоны і педагог, тэатразнавец, драматург, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі, ганаровы член UNIMA (Міжнародны саюз лялечных тэатраў).
Алег Канстанцінавіч Саннікаў – беларускі літаратуразнавец і тэатразнавец. Кандыдат філалагічных навук. |