1972

Кніга Міколы Матукоўскага «Амністыя» з дароўным надпісам ад аўтара: «Старэйшыне беларускіх драматургаў (па майстэрству, а не па ўзросту!). Настаўніку ад «прыгатавішкі». Подпіс».

Матукоўскі, М. Я. Амністыя / М. Я. Матукоўскі. – Мінск : Маст. літ., 1972. – 96 с.

Мікалай Ягоравіч Матукоўскі – драматург, журналіст. Член Саюза журналістаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны работнік культуры Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.

Кніга Міколы Гроднева «Заручыны» з дароўным надпісам ад аўтара: «Дарагому Андрэю Ягоравічу! Па-ранейшаму земляку-маяку. Са шчырай прыязню. Мікола Гроднеў. 15/III 72 г. ».

Гроднеў, М. П. Заручыны / М. П. Гроднеў. – Мінск : Беларусь, 1972. – 256 с. : іл.

Мікалай Пятровіч Гроднеў – празаік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Кніга Уладзіміра Карпава «Сотая маладосць» з дароўным надпісам ад аўтара: «Андрэю Макаёнку з павагай і вераю. 14.I. 2 года. Ул. Карпаў.»

Карпаў, У. Б. Сотая маладосць / У. Б. Карпаў. – Мінск : Беларусь, 1971. – 358 с.

Уладзімір Барысавіч Карпаў – літаратуразнавец, крытык, празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Кніга Аляксандра Анікста «Теория драмы в России от Пушкина до Чехова» з дароўным надпісам ад аўтара: «Глубокоуважаемому Андрею Егоровичу Макаенку с пожеланиями новых успехов в его смелом драматическом творчестве. Аникст.»

Аникст, А. А. Теория драмы в России от Пушкина до Чехова / А. А. Аникст. – Москва : Наука, 1972. – 642 с.

Аляксандр Абрамавіч Анікст – савецкі літаратуразнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР, доктар мастацтвазнаўства. Ганаровы доктар літаратуры Бірмінгемскага ўніверсітэта, старшыня Шэкспіраўскай камісіі АН СССР.

Да выбару года