1979 год

Верачка

Камедыя Верачка была напісана ў 1979 годзе. Задумвалася як фельетон пад назвай “Трэба ждаць” (28.VIII.1978). Але па словах самога аўтара: “Паколькі фельетон прыняў форму п’есы, прозвішчы і імёны я змяніў, хоць у аснове фельетона выкарыстаны сапраўдны жыццёвы факт. І назву горада я закадзіраваў”. У выніку п’еса была дапрацавана і ўпершыню ўрыўкамі друкавалася ў часопісе “Вожык” (1979, № 21). У перакладзе на рускую мову была апублікавана ў часопісе “Неман” пад назвай “Не журыся, Верачка!” (1980, № 3). П’еса выходзіла і асобным выданнем. Надрукавана ў Выбраных творах А. Я. Макаёнка (Макаёнак, А. Я. Выбраныя творы : у 2-х т. / А. Я. Макаёнак. – Мінск : Маст. літ., 1980. – Т. 2 : П’есы; Сцэны сельскага жыцця; Аднаактоўкі; Гумарэскі; Фельетоны; Артыкулы. – С. 180 – 231.) у другім томе збору твораў (Макаёнак, А. Збор твораў : у 5 т. / А. Я. Макаёнак, уклад. і камент. С. С. Лаўшука. – Мінск : Маст. літ., 1987. – Т. 2 : П’есы. – С. 165 – 212.. : іл.).

Упершыню камедыя “Верачка” была пастаўлена ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры, рэжысёр спектакля Таісія Белічэнка.

На сцэне тэатра імя Купалы камедыю “Верачка” ставіў вядомы маскоўскі рэжысёр Яўген Радамысленскі, які бліскуча ажыццявіў пастаноўку спектакля “Зацюканы апостал” у Маскоўскім тэатры сатыры. Галоўныя ролі выконвалі: Арына Радзівонаўна – народная артыстка БССР Стэфанія Міхайлаўна Станюта; Верачка – Алена Юр’еўна Сідарава, Тамара Паўлаўна – народная артыстка БССР Марыя Георгіеўна Захарэвіч.

У Мемарыяльнай зале Андрэя Ягоравіча Макаёнка Гомельскай абласной бібліятэкі захоўваецца 6 варыянтаў рукапісу п’есы.

Макаёнак, А. Я. Трэба ждаць [Рукапіс] : фельетон / А. Я. Макаёнак. – [Б. м.], 1978. – 90 л. ; 16,5х20,0 см. ; 20–22 радкі. – Рукапісны варыянт п’есы “Верачка”.

90 лістоў рукапіснага тэксту на беларускай мове. Тэкст напісаны сінім і зялёным стрыжнямі ў агульным сшытку Гомельскай фабрыкі “Палесдрук”. На першай старонцы рукапісу ў верхнім правым вугле цытата на рускай мове: “Ежели поэты врут, больше жить не можно. Ярослав Смеляков”. На наступнай старонцы ў левым верхнім вугле пазначана дата: “28.VIII.1978 г.”. Побач назва: “Трэба ждаць” і пазначаны дзеючыя асобы. У тэксце маюцца шматлікія праўкі, закрэсліванні і ўстаўкі.

Макаёнак, А. Я. Верачка [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак. – [Б. м., 1978] – 60 л. ; 21,0х30,0 см. ; 28 радкоў.

60 лістоў машынапіснага тэксту на беларускай мове. Рукапіс змешчаны ў кардонную папку блакітнага колеру. Прашыты белымі суравымі ніткамі. У правым верхнім вугле вокладкі надпіс алоўкам: “Раб”. У тэксце нязначныя аўтарскія праўкі сінім стрыжнем. Маецца адзін ліст устаўкі, напісанай ад рукі сінім стрыжнем.

Макаёнак, А. Я. Не журыся, Верачка! [Рукапіс] : (сентыментальны фельетон) / А. Я. Макаёнак. – [Б. м.], 1979. – 60 л. ; 20,5х29,0 см. ; 28–30 радкоў.

60 лістоў машынапіснага беларускамоўнага тэксту. Рукапіс знаходзіцца ў кардоннай папцы блакітнага колеру. Прашыта белымі суравымі ніткамі. На тытульным лісце рукой аўтара сінім стрыжнем зверху напісана: “А. Макаёнак”. Крыху ніжэй назва п’есы: “Не журыся, Верачка!”. Ніжэй: “(Сентыментальны фельетон)”. Яшчэ ніжэй: “АТ-27 № 01196 от 3 – VIII – 1979 г.”. Тэкст без аўтарскіх правак.

Макаёнок, А. Я. Шутки в сторону [Рукопись] : (сентиментальный фельетон) / А. Я. Макаёнок. – [Б.м.], 1979. – 109 л. ; 16,5х20,0 см. ; 19 строк. – Рукописный вариант пьесы “Верочка” на русском языке.

Агульны сшытак у вокладцы чорнага колеру. 109 лістоў рукапіснага тэксту на рускай мове, напісанага стрыжнем сіняга колеру. На тытульным лісце рукапісу: “А. Макаёнок. Шутки в сторону. (Верочка). (Сентиментальный роман)”. Ніжэй: “Ежели поэты лгут, то и жить не можно. Ярослав Смеляков”. У тэксце шматлікія праўкі, закрэсліванні і ўстаўкі.

Макаёнок, А. Е. Верочка [Рукопись] : (сентиментальный фельетон в 2-х частях) / А. Е. Макаёнок. – [Б. м., 1979] – 62 л. ; 21,5х30,0 см. ; 2830 строк. 

62 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс змешчаны ў кардонную папку блакітнага колеру. Прашыты белымі суравымі ніткамі. На тытульным лісце: “А. Макаёнок. Верочка. (Сентиментальный фельетон)”. Ніжэй ад рукі сінім стрыжнем дапісана: “в двух частях”. У левым верхнім вугле надпіс стрыжнем сіняга колеру: “4 экз.”.  “Андрей Егорович! Попроси сшить, получится и пришли мне три экземпляра.  Всего Вам доброго. Подпись”. На апошняй старонцы рукапісу простым алоўкам адрас: “220034, Минск, 34, Войсковый пер.10 кв 3. Макаенок Андрей Егорович. Тел: 33- 01- 06, 37- 06-00”. 

У тэксце маюцца нязначныя праўкі.

Макаёнок, А. Не грусти, Верочка! [Рукопись] : ентиментальный фельетон) / А. Макаёнок. – [Б.м., 1979]. – 59 л. – 20,5х29,5 см. ; 2830 строк. – Другие названия пьесы : “Не тужите, Верочка”, “Будем жить – не тужить”, “Не тоскуй, Верочка!”

59 лістоў машынапіснага рускамоўнага тэксту. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. На ім надпіс стрыжнем сіняга колеру на рускай мове: “Завершенный, но не совершенный”. Падкрэслена. На тытульным лісце: “А. Макаёнок. Не грусти, Верочка! (Сентиментальный фельетон)”.

Унізе тытульнага ліста, як мяркуецца, варыянты назваў п’есы на рускай мове:

“Не тужите, Верочка!”.
“Будем жить – не тужить”.
“Не тоскуй, Верочка!”.

У тэксце маюцца нязначныя аўтарскія праўкі стрыжнем сіняга колеру.

Макаёнак, А. Я. Трэба ждаць [Рукапіс] : [план напісання п’есы “Верачка”] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.], 1978. – 1л. ; 21,0х30,0 см. ; 36–50 радкоў.

1 ліст рукапіснага тэксту з двух бакоў сінім і зялёным стрыжнямі на рускай мове. На першай старонцы ў левым верхнім вугле пазначана дата: “28–VIII–78 г.”. Ніжэй: “Першы план. Другіх не было, і не трэба”

Да выбару года