Кашмар
П’еса “Кашмар” напісана ў 1974 годзе. Упершыню пад назвай “Святая прастата” надрукавана ў часопісе “Полымя” (1976, № 2). На рускай мове публікавалася ў часопісе “Театр” (1976, № 4). Упершыню была пастаўлена тэатрам імя Янкі Купалы ў 1976 годзе. Ставіў спектакль рэжысёр Валерый Мікалаевіч Раеўскі.
П’есу “Кашмар” пісьменнік меркаваў дапрацаваць. Аб гэтым ён гаварыў у адным з інтэрв’ю для “Литературной газеты”. (25 студзеня 1978 г.).
У Мемарыяльнай зале народнага пісьменніка Беларусі Гомельскай абласной бібліятэкі захоўваецца 14 варыянтаў рукапісу гэтай п’есы і два варыянты плана напісання п’есы: адзін на рускай мове, другі – на беларускай.
|
|
Макаёнак, А. Я. План напісання п’есы “Святая прастата” [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.,1974]. – 1 л. ; 20,5х29,5 см. ; 27 радкоў.
1 ліст рукапіснага тэксту на рускай мове. Тэкст зроблены стрыжнем сіняга і чырвонага колераў. |
|
Макаёнак, А. Я. План. І прэзідэнтам быў [Рукапіс] : [п’еса “Святая прастата”] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.,1974]. – 1 л. ; 32,0х39,0 см. ; 26 радкоў. – Іншы варыянт назвы: “Кашмар”.
1 ліст рукапіснага тэксту на беларускай мове. Тэкст напісан стрыжнем чорнага колеру. Мяркуецца, гэта нататкі да п’есы “Кашмар”. |
|
Макаёнак, А. Я. Ісцінны [Рукапіс] : [п’еса “Святая прастата”] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.], 1973–1974. – 66 л. ; 13,5х20,5 см. ; 18 радкоў. – Іншы варыянт назвы “Кашмар”.
66 лісты рукапіснага тэксту ў агульным сшытку. Тэкст на беларускай мове, зроблены стрыжнямі сіняга і чорнага колераў. На першай старонцы сшытка зверху, назва: “Ісцінны”. Падкрэслена. Ніжэй – надпісы: “Пабыў прэзідэнтам”, “Мачыха парадка”. Таксама падкрэслена. У тэксце маюцца праўкі і ўстаўкі аўтара, зробленыя простым алоўкам. У пачатку тэкста, у правым верхнім вугле, стаіць дата: “23.V.73 г.” На 19 лісце, у правым верхнім вугле, стаіць яшчэ адна дата: “14.VIII. 74 г.” |
|
Макаёнак, А. Я. Кашмар [Рукапіс] : [п’еса “Святая прастата”] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.,1974]. – 16 л. ; 20,5х29,5см. ; 26–27 радкоў.
16 асобных старонак рукапіснага тэксту на беларускай мове стрыжнем сіняга колеру. Першыя чатыры старонкі тэксту ўтрымліваюць план напісання другой часткі п’есы “Сон”. У правым верхнім вугле першай старонкі малюнак вачэй простым алоўкам.
Наступныя 7 старонак – рукапіс другой часткі п’есы “Сон”. У тэксце праўкі і падкрэсліванні чырвоным алоўкам. |
|
Макаёнак, А. Я. Кашмар [Рукапіс] : небяспечная камедыя : [п’еса “Святая прастата”] / А. Я. Макаёнак. – Мінск, 1975. – 90 л. ; 20,0х29,5 см. ; 30–33 радкі.
90 лістоў машынапіснага тэксту на беларускай мове. Рукапіс прашыты суравымі ніткамі. На тытульным лісце пазначаны імя і прозвішча аўтара: “Андрэй Макаёнак.” З левага боку на тытульным лісце пазнака чырвонам алоўкам: “16/ IV.78г.” Падкрэслена. Ніжэй – назва п’есы “Кашмар”. (Небяспечная камедыя).” З правага боку сінім стрыжнем пазнака: “Літ №10512 ад 14.I.76г.” Унізе тытульнага ліста: “Мінск, 1975.” У тэксце шматлікія праўкі, устаўкі і закрэсліванні сінім стрыжнем і чырвоным алоўкам. |
|
Макаёнак, А. Я. Кашмар [Рукапіс] : небяспечная камедыя : [п’еса “Святая прастата”] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.],1975. – 68 л. ; 20,5х29,5 см. ; 30–32 радкі.
68 лістоў машынапіснага тэксту, прашытага суравымі ніткамі. Тэкст на беларускай мове. На тытульным лісце пазначаны імя і прозвішча аўтара: “Андрэй Макаёнак.” Падкрэслена. Ніжэй назва п’есы: “Кашмар”. Падкрэслена. Ніжэй: “(небяспечная камедыя).” Унізе стаіць год: “1975.” У тэксце праўкі і закрэсліванні чырвоным алоўкам. |
|
Макаёнок, А. Е. Кошмар [Рукопись] : [пьеса “Святая простота”] / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.],1975. – 74 л. ; 16,5х20,0 см. ; 20 строк.
74 лісты рукапіснага тэксту стрыжнем сіняга колеру ў агульным сшытку. Тэкст на рускай мове.
На першай старонцы сшытка сінім стрыжнем назва: “Кошмар!” На апошняй старонцы рукапісу стаіць дата – “12.V.1975 г.” Падкрэслена. Пад датай на рускай мове пазначана: “финал.”
У тэксце маюцца шматлікія праўкі, устаўкі, закрэсліванні, зробленыя сінім стрыжнем. |
|
Макаёнок, А. Е. Святая простота [Рукопись] : опасная комедия / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.,1975]. – 72 л. ; 20,5х29,5 см. ; 30 строк. – Іншая назва “Кашмар”.
72 ліст машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты суравымі белымі ніткамі. Знаходзіцца ў самаробнай папцы блакітнага колеру. На першай старонцы рукапісу назва п’есы: “Святая простота”. Опасная комедия.” Ніжэй – “дзеючыя асобы.”
У тэксце маюцца праўкі сінім стрыжнем і чырвоным алоўкам. |
|
Макаёнок, А. Е. Кошмар [Рукопись] : опасная комедия : [пьеса “Святая простота”] / А. Е. Макаёнок. – Минск, 1975. – 84 л. ; 20,5х29,5 см. ; 26–30 строк.
84 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты белымі суравымі ніткамі. На тытульным лісце зверху імя і прозвішча аўтара: “Андрэй Макаёнак.” Крыху ніжэй чырвоным алоўкам пазнака на рускай мове: “Никому, никогда, ни за что!”. Яшчэ ніжэй назва п’есы: “Кошмар. (Опасная комедия).” У левым верхнім вугле тытульнага ліста, чырвоным алоўкам, пазнака: “1-й.” Унізе тытульнага ліста: “Минск, 1975.”
|
|
Макаёнок, А. Е. Кошмар [Рукопись] : опасная комедия : [пьеса “Святая простота”] / А. Е. Макаёнок. – Минск, 1975. – 81 л. ; 20,5х29,5 см. ; 30 строк.
81 ліст машынапіснага тэксту на рускай мове. На тытульным лісце зверху імя і прозвішча аўтара: Андрей Макаёнок. Крыху ніжэй паметка, зробленая сінім стрыжнем: “Экземпляр ВТО. Макаёнок”. Закрэслена. Ніжэй, пасярэдзіне ліста, простым алоўкам надпіс на рускай мове: “Санта Симплититас.” Закрэслена чырвоным алоўкам. Яшчэ ніжэй назва п’есы: “Кошмар.” Закрэслена простым алоўкам. “(Опасная комедия).” Ніжэй надпіс простым алоўкам на рускай мове: “Вознесение”. Закрэслена. Унізе тытульнага ліста: “Минск, 1975.” У правым ніжнім вугле тэлефон: “дом. 33-85-08.” Падкрэслена.
У тэксце маюцца шматлікія праўкі, устаўкі закрэсліванні, зробленыя сінім стрыжнем і чырвоным алоўкам. |
|
Макаёнок, А. Е. Святая простота [Рукопись] : опасная комедия / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.,1975]. – 69 л. ; 20,5х29,5 см. ; 30–31 строка. – Другое название пьесы “Кошмар”.
69 асобных лістоў машынапіснага тэксту на рускай мове. На першай старонцы рукапісу назва п’есы: “Святая простота. Опасная комедия.” Крыху ніжэй пералік дзеючых асоб, тры з якіх закрэслены чырвоным алоўкам.
|
|
Макаёнок, А. Е. Кошмар [Рукопись] : опасная комедия : [п’еса “Святая простота”] / А. Е. Макаёнок. – Минск,1975. – 128 л. ; 21,0х30,0 см. : 26–28 строк.
128 лістоў машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс змяшчаны ў папку. Прашыты белымі суравымі ніткамі. На тытульным лісце рукапісу імя і прозвішча аўтара: “Андрей Макаёнок.” Ніжэй, чырвоным алоўкам пазнака: “2-і варыянт.” Потым назва п’есы: “Кошмар. (Опасная комедия)”. У тэксце праўкі, устаўкі і закрэсліванні, зробленыя сінім і чырвоным стрыжнямі. Знізу на тытульным лісце на рускай мове: “Минск, 1975.”
|
|
Макаёнок, А. Е. Святая простота [Рукопись] : опасная комедия / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.,1975] – 69 л. ; 20,5х29,5 см. ; 31 строка. – Другое название пьесы “Кошмар”.
69 лістоў машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты суравымі белымі ніткамі. На тытульным лісце імя і прозвішча аўтара: “Андрей Макаёнок.” Ніжэй назва п’есы: “Святая простота. (Опасная комедия).” Ніжэй сінім стрыжнем пазнака: “Тов. Оганян с наилучшими пожеланиями.” Закрэслена. “А. Макаёнок.”
|
|
Макаёнок, А. Е. Святая простота [Рукопись] : опасная комедия / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.],1976. – 73 л. ; 20,5х29,5 см. ; 30–32 строки. – Другое название пьесы “Кошмар”.
73 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты суравымі ніткамі На тытульным лісце імя і прозвішча аўтара: “Андрей Макаёнок.” Ніжэй – назва п’есы: “Святая простота” (Опасная комедия).” У ніжнім левым вугле сінім стрыжнем пазнака: “Літ. №10512 от 14.I.1976 г.”
У тэксце маюцца рэдкія аўтарскія праўкі сінім стрыжнем.
|
|
Макаёнок, А. Е. Святая простота [Рукопись] : опасная комедия / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.], 1976. – 71 л. ; 20,5х29,5 см. ; 30–32 строки. – Другое название пьесы “Кошмар”.
71 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты суравымі ніткамі. На тытульным лісце сінім стрыжнем пазначаны нумар тэлефона: “33-01-06.” Крыху ніжэй імя і прозвішча аўтара: “Андрей Макаенок.” Пасярэдзіне ліста назва п’есы: “Святая простота”. (Опасная комедия).” Ніжэй сінім стрыжнем пазнака на рускай мове: “Репертуар Белорусского Академического театра имени Янки Купалы”. “Лит. № 10512 от 14. I. 1976 г.”
У тэксце маюцца праўкі, устаўкі і закрэсліванні сінім стрыжнямі.
|
|
Макаёнок, А. Е. Кошмар [Рукопись] : опасная комедия : [пьеса “Святая простота”] / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.,1976]. – 78 л. ; 16,0х23,5см. ; 28-30 строк.
78 лістоў друкаванага на пішучай машынцы тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты дзвюма металічнымі скобкамі. На вокладцы чырвоным сцержнем назва п’есы: Кошмар. Ніжэй, сінім сцержнем назва: (Святая простота). У правым ніжнім вугле чырвоным сцержнем паметка: Рабочий экземпляр.
У тэксце маюцца рэдкія праўкі сінім і чырвоным стрыжнямі.
|