Таблетку пад язык
Камедыя “Таблетку пад язык” была напісана ў 1972 годзе.
Упершыню надрукавана ў газеце “Звязда” у лістападзе – снежні 1972 года. Друкавалася ў часопісе “Полымя” (1973, № 11). У перакладзе на рускую мову была апублікавана ў часопісах “Театр” (1973, № 4), “Молодёжная эстрада” (1974, № 1). Прататыпамі герояў п’есы, па словах самога аўтара, былі людзі, якія існавалі рэальна і з якімі быў добра знаёмы аўтар. Прататыпам галоўнага героя паслужыў сябар дзяцінства Андрэя Макаёнка, Герой Сацыялістычнай працы, старшыня калгаса “Новае Палессе” Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Уладзімір Апанасавіч Сцепчанка, ураджэнец вёскі Мохавая Рагачоўскага раёна.
Пры стварэнні п’есы Макаёнак правёў вялікую падрыхтоўчую работу. Драматург неаднаразова наведваў розныя раёны рэспублікі. Знаёміўся з жыццём вёскі, сустракаўся з людзьмі рознага ўзросту і прафесій.
Сумесна з Маскоўскім тэатрам сатыры пісаўся варыянт п’есы менавіта для гэтага тэатра. Калі п’еса рыхтавалася да пастаноўкі ў тэатры, Андрэй Макаёнак разам з галоўным рэжысёрам тэатра Валянцінам Мікалаевічам Плучакам і загадчыцай літаратурнай часткі тэатра Мартай Якаўлеўнай Лінецкай наведалі Палескі край, каб лепей пазнаёміцца з жыццём палешукоў. У выніку поспех спектакля быў вялікі. Галоўныя ролі выконвалі такія знакамітыя акцёры, як: Каравай – народны артыст СССР Георгій Уладзіміравіч Менглет, Скаромны – Спартак Васільевіч Мішулін, Іван Швед – Андрэй Аляксандравіч Міронаў і іншыя вядомыя акцёры. Спектакль быў пастаўлены рэжысёрам Валянцінам Плучакам.
У Нацыянальным тэатры Беларусі імя Янкі Купалы яркі спектакль па п’есе Макаёнка “Таблетку пад язык” паставіў рэжысёр Барыс Луцэнка.
Поспехам карыстаўся спектакль “Таблетку пад язык” Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа. Рэжысёр спектакля – Аляксандр Смелякоў.
Ставілі п’есу на сцэнах многіх тэатраў былога Савецкага Саюза. У 1974 годзе камедыя “Таблетку пад язык” была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.
У 1978 годзе паводле п’есы быў зняты тэлеспектакль “Таблетку пад язык”. Рэжысёры: Валянцін Плучак, Барыс Конухаў.
У Мемарыяльнай зале Андрэя Ягоравіча Макаёнка Гомельскай абласной бібліятэкі захоўваецца 8 варыянтаў рукапісу п’есы.
|
|
Макаёнак, А. Я. Таблетку пад язык [Рукапіс] : камедыя-рэпартаж / А. Я. Макаёнак. – [Б. м., 1972]. – 50 л. ; 20,5х29,5 см. ; 28–30 радкоў.
50 лістоў машынапіснага беларускамоўнага тэксту. У тэксце маюцца шматлікія праўкі аўтара, зробленыя алоўкам, стрыжнямі сіняга і чырвонага колераў. На тытульным лісце рукапісу сінім стрыжнем надпіс: “4 экз.”. У левым верхнім вугле тытульнага ліста алоўкам сіняга колеру надпіс: “2 экз.”. Падкрэслена. |
|
Макаёнок, А. Е. Розовый юмор [Рукопись] : [наброски к пьесе “Таблетку пад язык” ] / А. Е. Макаёнок. – [Б. м.,1972]. – 52 л. – 20,0х14,0 см. ; 22–26 строк. – Другие варианты названия пьесы: Юмор с розой; Роза с юмором.
Агульны сшытак з нататкамі да п’есы “Таблетку пад язык” на беларускай мове. 51 ліст рукапіснага тэксту сінімі чарніламі. У тэксце маюцца шматлікія праўкі і ўстаўкі аўтара, а таксама малюнак праўлення калгаса, зроблены аўтарам. Чырвоным стрыжнем пазначаны варыянты назвы п’есы: “Розовый юмор. Юмор с розой. Роза с юмором”. |
|
Макаёнок, А. Е. Таблетку под язык [Рукопись] : комедия-репортаж / А. Е. Макаёнок. – [Б. м.,1972]. – 79 л. ; 20,5х29,5 см. ; 28–30 строк.
79 асобных лістоў машынапіснага тэксту на рускай мове. У тэксце маюцца шматлікія праўкі, закрэсліванні, 10 лістоў уставак. На тытульным лісце чырвоным стрыжнем, як мяркуецца, варыянты назвы п’есы: “Архитрудное дело”, “Таблетку под язык”, “Иди и люби, “Архитрудное дело…”. Ніжэй: “(Комедия-репортаж).”
|
|
Макаёнок, А. Е. Таблетку под язык [Рукопись] : комедия-репортаж / А. Е. Макаёнок. – [Б. м.],1972. – 71 л. ; 20,5х29,0 см. ; 28–30 строк.
71 ліст машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты чорнымі ніткамі. На тытульным лісце ўверсе: “Андрей Макаенок.” Ніжэй – назва п’есы на рускай мове: “Таблетку под язык”. Ніжэй: “Комедия-репортаж”. Тут жа запіс зялёным стрыжнем: “АТ – 16826” і дата: “9.XI.1972 г.” На тытульным лісце дзве пазнакі: зялёным стрыжнем – “5 экз.” (закрэслена); простым алоўкам, ніжэй – “4 экз.” У тэксце маюцца шматлікія праўкі і закрэсліванні аўтара, зробленыя зялёным і чырвоным стрыжнямі. |
|
Макаёнок, А. Е. Таблетку под язык [Рукопись] : комедия-репортаж / А. Е. Макаёнок. – [Б. м.],1972. – 71 л. ; 21,0х30,0 см. ; 28–30 строк.
71 асобны ліст тэксту на рускай мове, друкаванага на пішучай машынцы. На тытульным лісце ўверсе: Андрей Макаенок. Ніжэй: назва п’есы на рускай мове: “Таблетку под язык”. Ніжэй: “Комедия-репортаж”. Тут жа запіс зялёным стрыжнем: “АТ– 16826” і дата: “9.XI.1972 г.” |
|
Макаёнок, А. Е. Таблетку под язык [Рукопись] : комедия-репортаж / А. Е. Макаёнок. – [Б. м.],1972]. – 72 л. ; 20,5х29,5 см. ; 28–30 строк.
72 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. На тытульным лісце ўверсе: “Андрей Макаёнок.” Ніжэй: назва п’есы на рускай мове: “Таблетку под язык”. Ніжэй: “Комедия-репортаж”. Тут жа запіс зялёным стрыжнем: “АТ – 16826” і дата: “9.XI.1972 г.” Рукапіс перакладзены лістом паперы фармату А 4. На ім сінім сцержнем надпіс: “Правки перенесены”. Ніжэй чырвоным алоўкам: “Таня Швец.”
|
|
Макаёнок, А. Е. Иди и люби [Рукопись] : комедия-репортаж : [пьеса “Таблетку под язык”] / А. Е. Макаёнок. – [Б. м.,1972]. – 72 л. ; 21,0х30,0 см. ; 25–27 строк.
72 лісты рукапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты белымі суравымі ніткамі. У тэксце маецца невялікая колькасць правак сінім стрыжнем. На тытульным лісце, зверху, прозвішча аўтара і яшчэ адзін варыянт назвы п’есы на рускай мове: “Андрей Макаёнок. Иди и люби. (Комедия-репортаж).”
|
|
Макаёнок, А. Е. Таблетку под язык [Рукопись] / А. Е. Макаёнок. – [Б.м., 1972]. – 73 л. ; 20,5х29,5 см. ; 28–30 строк.
73 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты белымі суравымі ніткамі. У тэксце невялікая колькасць правак аўтара сінім, чырвоным і чорным стрыжнямі. |
|
Селеня, Е. Встречи с режиссёром и драматургом / Е. Селеня // Маяк коммунизма. – 1972. – 1 июля. – С. 2.
Артыкул распавядае, як Андрэй Макаёнак разам з галоўным рэжысёрам Маскоўскага тэатра сатыры Валянцінам Мікалаевічам Плучакам і загадчыцай літаратурнай часткі тэатра Мартай Якаўлеўнай Лінецкай перад пастаноўкай спектакля па п’есе “Таблетку пад язык” наведвалі Палескі край з мэтай больш дасканальна пазнаёміцца з жыццём палескай вёскі, спасцігнуць псіхалогію палешукоў, зірнуць у іх душы і побыт.
|