Зацюканы апосталП’еса “Зацюканы апостал” была напісана ў 1969 годзе (захаваўся першапачатковы варыянт п’есы на рускай мове, у якім пазначана дата 6 красавіка 1968 г.). Упершыню надрукавана ў часопісе “Полымя” (1969, № 10). У перакладзе на рускую мову друкавалася ў часопісе “Театр” (1971, № 3). Пазней п’еса выходзіла асобнымі выданнямі. Была перакладзена на многія мовы народаў СССР. Публікавалася таксама за мяжой. Упершыню была пастаўлена на падмостках Маскоўскага тэатра сатыры. Прэм’ера адбылася 9.12.1970. Рэжысёр Яўгеній Радамысленскі. У галоўных ролях былі заняты такія знакамітыя акцёры, як Зіновій Высакоўскі, Аляксандр Лявінскі, Зоя Зялінская і інш. Спектакль меў вялікі поспех. Праіснаваў у рэпертуары больш за 15 гадоў, сыграны звыш за 600 разоў. У Мінску ў тэатры імя Янкі Купалы спектакль па п’есе “Зацюканы апостал” быў пастаўлены рэжысёрам Барысам Луцэнкам 15 лютага 1971 года. У спектаклі сыгралі: Аўгуст Мілаванаў, Анатоль Мазлоўскі, Зінаіда Браварская і інш. П’еса шырока ставілася ў многіх тэатрах СССР і за мяжой. З поспехам прайшлі спектаклі па п’есе на сцэнах тэатраў Англіі, Іспаніі, ФРГ, Чэхаславакіі, Балгарыі. Спектакль па п’есе Андрэя Макаёнка “Зацюканы апостал” ставіўся і ў Гомельскім абласным драматычным тэатры. П’еса неаднаразова адзначалася дыпломамі і ганаровымі граматамі. У 1971 годзе пастановай журы свята “Маскоўская тэатральная вясна – 71” Андрэю Макаёнку быў уручаны дыплом “За достижения в области драматургии” как автору пьес “Трибунал” и “Затюканный апостол”. В 2014 году – Гран-пры “Лучший спектакль театра драмы” III Нацыянальнай тэатральнай прэміі.. |
|
Макаёнак, А. Я. Палітыка малых [Рукапіс] : жарт генія / А. Я. Макаёнак. – [Б. м., 1969]. – 13 л. ; 20,5х29,0 см. ; 23–25 радкоў. – Першапачатковы варыянт п’есы “Зацюканы апостал”. 13 лістоў рукапіснага тэксту чорнымі, сінімі і чырвонымі чарніламі. Як мяркуецца, гэта першапачатковы варыянт п’есы “Зацюканы апостал”. З 1 па 8 старонку нататкі да п’есы, зробленыя сінімі чарніламі. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. На ім рукапісны тэкст зялёным стрыжнем. |
|
Макаёнок, А. Е. Соучастники бытового конфликта [Рукопись] : [часть пьесы “Затюканный апостол”] / А. Е. Макаёнок. – [Б. м.], 1968. – 8 л. ; 20,5х29,0 см. ; 24–27 строк. Частка рукапісу п’есы “Зацюканы апостал”. 8 лістоў машынапіснага тэксту на рускай мове. Мяркуецца, што гэта пераклад першапачатковага варыянту п’есы. На апошняй старонцы рукапісу стаіць дата: 6 красавіка 1968 года. |
|
Макаёнак, А. Я. Зацюканы апостал [Рукапіс] : п’еса / А. Я. Макаёнак. – [Б. м., 1969]. – 31 л. ; 21,0х30,0 см. ; 30 радкоў. 31 ліст машынапіснага тэксту на беларускай мове. Пачынаецца з маналога Малыша ў другой дзеі. Ліст мае пашкоджанні. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. Знаходзіцца ў папцы “Для бумаг” з завязкамі. |
|
Макаёнак, А. Я. Зацюканы апостал [Рукапіс] : трагікамедыя ў 2-х дзеях / А. Я. Макаёнак. – Мінск, 1969. – 74 л. ; 20,5х29,5 см. ; 27–29 радкоў. 74 лісты машынапіснага тэксту на беларускай мове. Тэкст без правак. На тытульным лісце ўказаны аўтар: “Андрэй Макаёнак” (закрэслена) і назва п’есы. Унізе ліста: “Мінск, 1969” (закрэслена). У левым верхнім вуглу алоўкам: “2 экз”. Рукапіс знаходзіцца ў папцы, якая прашыта суравымі ніткамі. |
|
Макаёнок, А. Е. Зацюканы апостал [Рукапіс] : трагікамедыя ў 2-х частках / А. Я. Макаёнак. – [Б. м., 1969]. – 65 л. ; 21,0х29,5 см. ; 23–25 радкоў.
65 асобных лістоў машынапіснага тэксту на беларускай мове. Тэкст без аўтарскіх правак. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. |