1958 год

На шырокія прасторы

П’еса напісана летам 1958 года. Надрукавана ў 5 томе збору твораў А. Я. Макаёнка.

Макаёнак, А. Я. На шырокія прасторы : сцэны / А. Я. Макаёнак // Збор твораў : у 5 т. – Мінск : Маст. літ., 1989. – Т. 4. – С. 64 – 76.

Макаёнак, А. Я.  На шырокія прасторы [Рукапіс] : п’еса / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1958 ]. – 14 л. ; 21х30 см. ; 25–27 радкоў.

14 лістоў машынапіснага тэксту на беларускай мове. Лісты прашыты чорнымі ніткамі. У тэксце маюцца аўтарскія праўкі, зробленыя простым алоўкам. На першай старонцы рукапісу ў правым верхнім вуглу сінімі чарніламі ад рукі надпіс: “А. Е. Макаёнак”. Падкрэслены алоўкам чорнага колеру.

Макаёнак, А. Я. На шырокія прасторы [Рукапіс] : сцэны [п’еса “На шырокія прасторы”] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1958 ]. – 12 л. ; 21х30 см. ; 38 радкоў.

12 асобных лістоў рукапіснага тэксту на беларускай мове сінімі чарніламі фарматам А4. У тэксце маюцца аўтарскія праўкі, закрэсліванні простым і чырвоным алоўкамі. Маюцца аўтарскія ўстаўкі. На першай старонцы рукапісу зверху назва: “На шырокія прасторы”. Падкрэслена. Ніжэй, у круглых дужках пазначана: (сцэны). На апошняй старонцы рукапісу простым алоўкам пазначаны адрас: “Полярная, д. 7, кв. 2”. Падкрэслена. Пазначана прозвішча на рускай мове: “Кравченко”.

Да выбару года