1969
 Кніга Юркі Гаўрука «Іскры з крэменя» з дароўным надпісам аўтара: «Дарагому Андрэю Ягоравічу Макаёнку з пашанай і любоўю ад шчырага сэрца. 21/ IV.1969 г. Ю. Гаўрук».
Гаўрук, Ю. Іскры з крэменя : вершы і пераклады / Ю. Гаўрук. – Мінск : Беларусь, 1969. – 128 с.
Юрый Паўлавіч Гаўрук – перакладчык, паэт, літаратурны крытык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
 Кніга «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (том 2) з дароўным надпісам ад калектыву аўтараў артыкулаў, якія ўвайшлі ў гэты том: «Дарагому Андрэю Ягоравічу Макаёнку з глыбокай удзячнасцю за падтрымку і сардэчнымі пачуццямі. Аўтары: Ю. Пшыркоў, М. Грынчык, В. Каваленка, М. Мушынскі, У. Казбярук, В. Чамярыцкі, А. Мальдзіс і іншыя. Мінск, 12.VII.69».
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры : у 2 т. / рэдкал.: Барысенка В. В. [і інш.]. – Т. 2 : Літаратура XIX — пачатку XX ст. – Мінск : Навука і тэхніка, – 620 с. : іл.
Юльян Сяргеевіч Пшыркоў – доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР, член Саюза пісьменнікаў СССР. Пісьменнік, крытык, літаратуразнавец.
Мікалай Міхайлавіч Грынчык – літаратуразнавец, крытык, доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР.
Віктар Антонавіч Каваленка – празаік, крытык, літаратуразнавец. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі, доктар філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў СССР.
Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі – літаратуразнавец, тэкстолаг, літаратурны крытык, доктар філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.
Уладзімір Міхайлавіч Казбярук – літаратуразнавец, крытык, кандыдат філалагічных навук.
Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі – беларускі філолаг і крытык, кандыдат філалагічных навук.
Адам Восіпавіч Мальдзіс – літаратуразнавец, крытык, празаік, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.
|