Каб людзі не журыліся
П’еса “Каб людзі не журыліся” была напісана ў 1957 годзе. Але работу над гэтай камедыяй Андрэй Макаёнак распачаў яшчэ ў верасні 1955 года. Аб гэтым сведчыць дата ў першым варыянце п’есы (12.IX.1955г.). Упершыню была апублікавана ў часопісе “Полымя” (1958, № 2). На рускай мове, у перакладзе аўтара, друкавалася пад назвай “Сами с усами”.
Прэм’ера спектакля па п’есе “Каб людзі не журыліся ” адбылася ў пачатку 1959 года. Рэжысёр Я. А. Простаў. (Тэатральная Беларусь : у 2 т. Т. 2 : Л – Я / пад агульн. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2003. – С. 66.)
|
|
Макаёнак, А. Я. Каб людзі не журыліся [Рукапіс] : п’еса / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.], 1955. – 83 л. ; 16,5х20,5 см. ; 20–23 радкі.
83 лісты рукапіснага тэксту сінімі чарніламі. У тэксце шматлікія праўкі, закрэсліванні і ўстаўкі. На трэцяй старонцы маецца малюнак будынка, зроблены алоўкам. На чацвёртай старонцы ў левым верхнім вуглу стаіць дата: 12.IX.1955 г. Рукапіс напісаны ў агульным сшытку з вокладкай чорнага колеру.
|
|
Макаёнак, А. Я. Каб людзі не журыліся [Рукапіс] : камедыя ў 4-х актах / А. Я. Макаёнак. – Мінск, 1957. – 108 л. ; 21х30 см. ; 25–27 радкоў.
108 лістоў машынапіснага тэксту на беларускай мове. Рукапіс змяшчаецца ў папцы ружовага колеру. На першай старонцы вокладкі надпіс алоўкам: “Каб людзі не журыліся” з заўвагамі К. Т. Мазурава”. На тытульным лісце рукапісу надпіс, як мяркуецца, зроблены К. Т. Мазуравым: “В пьесе, к сожалению, нет новых проблем, которыми «живут» сейчас колхозники. К. М.”. У тэксце маюцца шматлікія праўкі аўтара, закрэсліванні і ўстаўкі, а таксама на палях рукапісу заўвагі Мазурава.
|
|
Макаёнак, А. Я. Каб людзі не журыліся [Рукапіс] : п’еса / А. Я. Макаёнак. – [Б. м., 1957]. – 46 л. ; 21,0х30,0 см. ; 28–30 радкоў.
46 ліст машынапіснага тэксту на беларускай мове. У тэксце адсутнічаюць старонкі з 15 па 24, маюцца шматлікія ўстаўкі і праўкі аўтара. Адсутнічае тэкст чацвёртага акта.
|
|
Макаёнак, А. Я. Нататкі да п’есы “Каб людзі не журыліся” [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м. , 1955]. – 1л. ; 29,0х44,0 см. ; 35–40 радкоў.
1 ліст рукапіснага тэксту на беларускай мове. Тэкст з двух бакоў ліста. Зроблены простым алоўкам і сінімі чарніламі. У тэксце маецца малюнак чалавечай галавы, зроблены простым алоўкам.
|
|
Макаёнак, А. Я. План напісання п’есы “Каб людзі не журыліся” [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1955]. – 1л. ; 29х44 см. ; 25 радкоў.
1 ліст рукапіснага тэксту простым алоўкам і сінімі чарніламі. Тэкст на беларускай мове з аднаго боку ліста. Знаходзіцца ў табліцы, якая зроблена чырвоным алоўкам.
|