1948 год

Выйгрыш

П’еса “Выйгрыш” была напісана ў 1948 годзе падчас вучобы Андрэя Макаёнка ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Першапачатковы варыянт меў назву “Быць бычку на вяровачцы” (рукапіс лічыўся страчаным). У 1950 годзе п’еса была дапрацавана. Упершыню надрукавана ў Зборы твораў. (Макаёнак, А. Збор твораў : у 5 т. /А. Макаёнак ; уклад. і камент. С. С. Лаўшука. – Мінск : Маст. літ., 1987. – Т. 2 : П’есы. – С. 304 – 346.). П’еса нідзе не ставілася.

Макаёнак, А. Я. Быць бычку на вяровачцы [Рукапіс] : [п’еса “Выйгрыш”] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1948]. – 53 л. ; 20,5х29,5 см. ; 41–42 радкі.

53 асобныя лісты рукапіснага тэксту на рускай мове чарнільнай ручкай. Тытульны ліст рукапісу на беларускай мове. На ўсю старонку тытульнага ліста сінім алоўкам намаляваны вялікі пытальнік, а потым чарнільнай ручкай напісана: “Быць бычку на вяровачцы”, “Хворы зуб”, “Жартаваць каханнем небяспечна”, “Не кахай жартуючы!”. Рукапіс нядрэнна захаваўся, але ёсць пашкоджанні асобных лістоў: зверху і знізу  надарваны тытульны ліст, пашкоджаны 16,17,41 – 48 лісты. У тэксце маюцца праўкі аўтара.  Рукапіс лічыўся страчаным.

Макаёнак, А. Я. Быць бычку на лычку? [Рукапіс] : [п’еса “Выйгрыш”] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1948]. – 52 л. ; 21,0х28,5 см. ; 31–34 радкі.

52 лісты машынапіснага тэксту на беларускай мове. Рукапіс прашыты белымі суравымі ніткамі. На першай старонцы размешчаны пералік дзеючых асоб. Унізе старонкі простым алоўкам назва: (“Быць бычку на лычку…”). У тэксце маюцца праўкі простым алоўкам.

Макаёнак, А. Я. Выйгрыш [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1948]. – 61 л. ; 20,5х30,0 см. ; 30 радкоў.

61 асобны ліст машынапіснага тэксту на беларускай мове. На першай старонцы змешчаны пералік дзеючых асоб. Знізу лісты  рукапісу зацёклыя. У тэксце маюцца праўкі, устаўкі і закрэсліванні чарнільнай ручкай.

Макаёнак, А. Я. Выйгрыш [Рукапіс] : драма ў чатырох дзеях / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1948]. – 50 л. ; 21,0х30,0 см. ; 30–31 радок.

50 асобных лістоў тэксту на беларускай мове.  Першыя два лісты і ліст 37 рукапісныя, зроблены стрыжнем сіняга колеру і чарнільнай ручкай. Астатнія 47 лістоў надрукаваны на пішучай машынцы. Адсутнічае 38 ліст рукапісу. Знізу лісты зацёклыя. На тытульным лісце назва п’есы: “Выйгрыш”. Драма ў чатырох дзеях. У левым верхнім вуглу паметка простым алоўкам: “Друкаваць у 3-х экз”.
У тэксце праўкі, зробленыя простым алоўкам.

Макаёнак, А. Я. Выйгрыш [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1948]. – 56 л. ; 20,5х30,0 см. ; 35–36 радкоў.

56 асобных лістоў рукапіснага тэксту чарнільнай ручкай на беларускай мове. Тэкст без тытульнага ліста. Лісты рукапісу знізу зацёклыя. У тэксце маюцца шматлікія праўкі, устаўкі і закрэсліванні чарнільнай ручкай і чырвоным алоўкам.

Да выбару года