1947 год

Ворагі

П’еса “Ворагі” напісана ў пачатку 1947 года. Яна з’яўляецца першай шматактавай п’есай Андрэя Макаёнка. Прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны.

Макаёнак, А. Я. Ворагі [Рукапіс] : п’еса ў трох дзеях / А. Я. Макаёнак. – Журавічы, [1947]. – 82 л. ; 16,5х20,0 см. ; 19–20 радкоў.

82 лісты рукапіснага тэксту чарнільнай ручкай у агульным сшытку. Тэкст на беларускай мове. На тытульным лісце назва п’есы: “Ворагі”. Крыху ніжэй: “п’еса ў 3-х дзеях”. У тэксце маюцца рэдкія праўкі простым алоўкам. На першай вокладцы сшытка адрас: Гомельская обл., м. Журавичи, ул. Кирова, 32. Макаенок А. Е.

Вокладка сшытка пашкоджана.

Узыходы шчасця

Драма “Узыходы шчасця” напісана ў 1947 годзе. У 1948 годзе на рэспубліканскім конкурсе яна атрымала другую прэмію. Упершыню пьеса была надрукавана у 4 томе Збору твораў (С. 76 — 139). П’еса не ставілася на сцэнах прафесійных  тэатраў. Сведак аб пастаноўцы п’есы калектывамі тэатральнай мастацкай самадзейнасці адсутнічаюць. Машынапісная копія  п’есы захоўваецца ў Дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва БССР (ф. 78, в. 1, адз. зах 14). На тытульным лісце пазначана жанравае ўдакладненне –  вясковыя  сцэны. Удакладняецца і дата напісання сакавік – май 1947 г.

Макаёнак, А. Я. Узыходы шчасця [Рукапіс] : драма / А. Я. Макаёнак. – [Б. м., 1947]. – 6 л. ; 20,5х29,0 см. ; 32 – 33 радкі.

Частка рукапісу драмы “Узыходы шчасця”. 6 асобных лістоў рукапіснага тэксту простым алоўкам і чарніламі чорнага колеру. Тэкст на беларускай мове. У тэксце шматлікія праўкі і закрэсліванні. На першых двух лістах тэкст з двух бакоў.


Да выбару года