1980 год

Пагарэльцы

Над трагікамедыяй “Пагарэльцы” Андрэй Ягоравіч Макаёнак працаваў даволі працяглы час. Першы яе варыянт быў напісаны яшчэ ў 1966 годзе пад назвай “З кірмашу”. Сваю новую назву – “Пагарэльцы” – п’еса атрымала пазней, калі рыхтавалася да пастаноўкі ў тэатры імя Янкі Купалы. Упершыню была надрукавана ў часопісе “Полымя” (1980, № 2). Датуецца годам апублікавання. На рускай мове была надрукавана ў часопісе “Театр” (1980, № 2.).

У Мемарыяльнай зале народнага пісьменніка Беларусі Гомельскай абласной бібліятэкі захоўваецца 13 варыянтаў рукапісу гэтай п’есы.

Макаенок, А. Е. Власти неимущий [Рукопись] : [пролог и эпилог (причины и следствие)] : один из вариантов пьесы “Погорельцы”] / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.], 1966. – 132 л. ; 13,0х20,5 см. ; 2021 строка.

133 лісты рукапіснага тэксту ў агульным сшытку. Тэкст на беларускай мове. Зроблены простым алоўкам, стрыжнямі сіняга, чырвонага і зялёнага колераў. На развароце вокладкі стаяць дзве даты: “28.V.- 66г. і 2.X.1966г.”. На першай старонцы сшытка сінім стрыжнем на рускай мове назва: “Власти неимущий”. Крыху ніжэй – алоўкам: “Бумеранг”. Яшчэ ніжэй чырвоным стрыжнем на рускай мове: “пролог и эпилог (причины и следствие)”.

У тэксце маюцца шматлікія праўкі, устаўкі і закрэсліванні. Мяркуецца, што гэта першапачатковы варыянт п’есы.

 
Макаёнак, А. Я. Пагарэльцы [Рукапіс] / А. Я. Макаёнак – [Б.м., 1980] – 59 л. ; 20,5х28,5 см. ; 27–30 радкоў.

59 асобных лістоў тэксту на беларускай мове. Першыя 3 старонкі – рукапісны тэкст стрыжнем сіняга колеру. З другога ліста па 57 ліст машынапісны тэкст. На першым лісце змешчаны пералік дзеючых асоб. Другая старонка ўтрымлівае тэкст ад аўтара. На трэцяй – зверху: “Частка першая. “На кірмаш”. Падкрэслена.

У тэксце маюцца праўкі аўтара стрыжнем сіняга колеру і алоўкам.

Макаёнак, А. Я. Спытай сябе сам  [Рукапіс] : (пралог і эпілог адной прыватнай трагікамічнай гісторыі) : [адзін з варыянтаў п’есы “Пагарэльцы”] / А. Я. Макаёнак. –  [Б.м., 1980]. – 39 л. ; 20,5х29,5 см. ; 29-32 радкі.

39 асобных лістоў друкаванага на пішучай машынцы беларускамоўнага тэксту. На тытульным лісце стаіць назва рукапісу: “Спытай сябе сам”. Падкрэслена. Ніжэй:   (Пралог і эпілог адной прыватнай трагікамічнай гісторыі). Зверху на тытульным лісце імя і прозвішча  аўтара: Андрэй Макаёнак.  

У тэксце маюцца шматлікія праўкі, устаўкі і закрэсліванні, зробленыя стрыжнем сіняга колеру.

Макаёнак, А. Я. Пагарэльцы  [Рукапіс] : (пралог і эпілог адной прыватнай  трагікамічнай гісторыі) / А. Я. Макаёнак. – [Б.м.,1980]. – 112 л. ; 20,5х30,0 см. ; 28–30 радкоў. 

112 лісты  друкаванага на пішучай машынцы тэксту на беларускай мове. Рукапіс змешчаны ў папку. Прашыты белымі суравымі ніткамі. На першай старонцы вокладкі ў правым верхнім вугле чорнымі чарніламі надпіс: “Рабочы экз.” На тытульным лісце зверху прозвішча і імя аўтара: Андрэй Макаёнак. Ніжэй – назва п’есы: “Пагарэльцы”. Яшчэ ніжэй: (Пралог і эпілог адной прыватнай трагікамічнай гісторыі). У тэксце маюцца праўкі, зробленыя стрыжнямі чырвонага і сіняга колераў, а таксама ўстаўкі.

Макаёнок, А. Е. Погорельцы [Рукопись] : эпилог / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.], 1981. – 72 л. ; 16,0х20,0 см. ; 1921 строка.

72 лісты рукапіснага тэксту стрыжнем зялёнага колеру ў агульным сшытку. Тэкст на рускай мове. На тытульным лісце надпіс: “Погорельцы. Эпилог”. Збоку: “2-і варыянт”.

У тэксце маюцца праўкі, устаўкі і закрэсліванні, зробленыя чырвоным алоўкам і стрыжнем зялёнага колеру. На апошняй старонцы рукапісу стаіць дата: “11.X.1981г.”.

Макаёнок, А. Е. С ярмарки [Рукопись] : пролог и эпилог к сатирической комедии, которую автор, хоть и не Гоголь, счёл правильным сжечь. Объяснение в тексте есть : [пьеса “Погорельцы”] / А. Е. Макаёнок. – Минск, 1966. – 64 л. ; 21,0х29,5 см. ; 26-28 строк.

64 асобных лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. На тытульным лісце імя і прозвішча аўтара : “Андрей Макаенок; назва п’есы – … С ярмарки. (Пролог и эпилог к сатирической комедии, которую автор, хоть и не Гоголь, счёл правильным сжечь)”. Унізе тытульнага ліста пазначаны горад і год: “Минск, 1966”.

У рукапісе маюцца нязначныя праўкі стрыжнем сіняга колеру.

Макаёнок, А. Е. С ярмарки [Рукопись] : только пролог и эпилог к сатирической комедии : [ пьеса “Погорельцы”] / А. Макаёнок. – Минск, 1966. – 75 л. ; 20,5х29,5 см. ; 2627 строк.

75 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс змешчаны ў папку. Адсутнічае апошняя старонка вокладкі. Рукапіс прашыты суравымі ніткамі цёмнага колеру.

На першай старонцы простым алоўкам надпіс на рускай мове, які зроблены ад рукі: “Исправленный. Внуки будут ругать”. На тытульным лісце імя і прозвішча аўтара – “Андрей Макаёнок”. Ніжэй: “С ярмарки. Только пролог и эпилог к сатирической комедии”. Унізе тытульнага ліста стаіць год і месца напісання рукапісу на рускай мове: “Минск, 1966”.

У тэксце маюцца праўкі зялёным стрыжнем.

Макаёнок, А. Е. Пролог с объяснительной запиской [Рукопись] : [пьеса “Погорельцы”] / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.], 1966. – 66 л. ; 21,0х30,0 см. ; 335 строк.

66 асобных лістоў рукапіснага тэксту на рускай мове. Тэкст напісаны стрыжнем сіняга колеру. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. Пачынаецца з другой старонкі, на якой чырвоным стрыжнем пазначаны дзеючыя асобы. У левым верхнім вугле пазнака простым алоўкам: “4 экз.”. На апошняй старонцы рукапісу стаіць дата: “25/XII 1966 г.”. Тут жа малюнак чалавека сінім стрыжнем. Мяркуецца, зроблены аўтарам.

У тэксце маюцца праўкі.

Макаёнок, А. Е. С ярмарки [Рукопись] : пролог и эпилог к сатирической комедии : [пьеса “Погорельцы”] / А. Е. Макаёнок. – Минск, 1966. – 86 л. ; 20,5х29,0 см. ; 24–26 строк.

86 асобных лістоў машынапіснага тэксту на рускай мове. На тытульным лісце пазначаны імя і прозвішча аўтара: “Андрей Макаёнок”. Ніжэй – назва п’есы: “С ярмарки. Пролог и эпилог к сатирической комедии”. Унізе пазначаны горад і дата: “Минск, 1966”.

У тэксце праўкі, устаўкі і закрэсліванні стрыжнем сіняга колеру.

Макаёнок, А. Е. Погорельцы [Рукопись] : пролог и эпилог к исторической комедии : вариант для академического театра им. Вахтангова / А. Е. Макаёнок. – [Б.м., 1980]. – 71 л. ; 20,5х29,0 см. ; 2629 строк.

71 ліст машынапіснага рускамоўнага тэксту. Рукапіс прашыты белымі суравымі ніткамі. На тытульным лісце пазначаны імя і прозвішча аўтара: “Андрей Макаёнок”. Ніжэй назва п’есы на рускай мове – “Погорельцы. Пролог и эпилог к исторической комедии. Вариант для академического театра им. Вахтангова”.

Макаёнок, А. Е. Погорельцы [Рукопись] / А. Е. Макаёнок. – [Б.м., 1980]. – 62 л. ; 20,5х29,5 см. ; 3039 строк.

62 асобных лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. На першай старонцы пазначаны дзеючыя асобы. У левым верхнім вугле паметка чырвоным стрыжнем: “3 экз.”.

У тэксце праўкі аўтара стрыжнямі чырвонага і сіняга колераў.

Макаёнок, А. Е. Спроси себя сам [Рукопись] : [один из русскоязычных вариантов пьесы “Погорельцы] / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.], 1978. – 64 л. ; 20,5х29,5 см. ; 3336 строк.

 64 асобных лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. На першай старонцы рукапісу зверху, зялёным стрыжнем пазначана: “Спроси себя сам”. Падкрэслена. Злева ўнізе стаіць дата: “4. VII.1978 г.”. На апошняй старонцы гэтая ж дата: “4. VII.1978 г.”.

У тэксце маюцца рэдкія праўкі аўтара.

Макаёнок, А. Е. Спроси себя сам [Рукопись] : (пролог и эпилог к исторической комедии) : [один из вариантов пьесы “Погорельцы] / А. Е. Макаёнок. – [Б.м.], 1979. – 74 л. ; 21,0х30,0 см. ; 2629 строк.

74 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс змешчаны ў папку блакітнага колеру. Прашыты белымі суравымі ніткамі. На тытульным лісце пазначаны прозвішча аўтара і назва п’есы: “Андрей Макаёнок. Спроси себя сам (Пролог и эпилог к исторической комедии)”. Унізе тытульнага ліста алоўкам пазначана: “АТ. №01347 от 7–XII– 1979 г.”.

Да выбару года