На досвіткуДрама “На досвітку” была напісана ў 1951 годзе. Упершыню была апублікавана ў часопісе “Полымя” (1951, № 6). Перакладзена на рускую мову. Упершыню была пастаўлена на сцэне тэатра імя Янкі Купалы. Пастаноўку ажыццявіў народны артыст БССР Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў сумесна з рэжысёрам тэатра імя Янкі Купалы Усеваладам Вітольдавічам Кухтай. Галоўныя ролі выконвалі: народны артыст СССР Глеб Паўлавіч Глебаў (П’ер Грэнье), заслужаны артыст БССР Барыс Канстанцінавіч Кудраўцаў (Анры Леду), народны артыст БССР Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка (Фларымон), заслужаныя артысткі БССР Стэфанія Міхайлаўна Станюта (Жазефіна) і Лідзія Пятроўна Шынко (Агнеса). |
|
Макаёнак, А. Я. На досвітку [Рукапіс] : п’еса / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1951]. – 15 л. ; 13,5х20,5 см. ; 31–33 радкі. 15 лістоў рукапіснага тэксту ў блакноце. Тэкст зроблены простым алоўкам і чарнільнай ручкай на рускай і беларускай мовах. Першы ліст блакнота адарваны. У тэксце маюцца праўкі. Мяркуецца, што гэта нататкі да п’есы “На досвітку”. |
|
Макаёнак, А. Я. На досвітку [Рукапіс] : п’еса / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1951]. – 30 л. ; 20,0х29,0 см. ; 36–40 радкоў.
30 асобных лістоў рукапіснага тэксту чарнільнай ручкай на беларускай мове. Рукапіс пачынаецца з другой карціны. У тэксце ёсць праўкі чарнільнай ручкай і чырвоным алоўкам. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. На першай старонцы ліста надпіс: Карціна II. Крыху ніжэй: “З вёскі да Катрын прыходзіць родзіч шукаць работы і прытулку. Агнеса выганяе. Незразумела… Катрын пасылае родзіча да Грэнье”. |