Перад сустрэчай
Камедыя “Перад сустрэчай” напісана ў лютым 1950 года спецыяльна для конкурсу, які быў абвешчаны Міністэрствам культуры БССР і Рэспубліканскім Домам народнай творчасці з мэтай стварэння сучаснага рэпертуару для мастацкай самадзейнасці.
П’еса была высока ацэнена журы і атрымала першую прэмію. Упершыню надрукавана ў зборніку “На сонечных сцежках. Творчасць маладых”. Кн. 1. (Мінск, 1950), а таксама ў кнізе “Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе”. (Макаёнак, А. Я. Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе : п’есы / А. Я. Макаёнак. – Мінск : Дзярж. выд-ва БССР маст. літ, 1951. – 46 с.).
П’еса надрукавана ў чацвёртым томе Збору твораў (Макаёнак, А. Збор твораў : у 5 т. / А. Макаёнак, уклад. і камент. С. С. Лаўшука. – Мінск : Маст. літ., 1989. – Т. 4 : П’есы. Пераклады. – С. 17 – 32.).
Макаёнак, А. Я. Перад сустрэчай [Рукапіс] : п’еса / А. Я. Макаёнак. – [Б.м., 1950]. – 24 л. ; 20,0х29,0 см. ; 26–28 радкоў.
24 асобныя лісты машынапіснага тэксту на беларускай мове. У тэксце маюцца праўкі, 2 устаўкі фармату А5, закрэсліванні, зробленыя аўтарам. Праўкі і ўстаўкі напісаны сінімі чарніламі ад рукі.