Пераклады

1965

Я, бабуся, Іліко і Ларывон

Пераклад п’есы Надара Думбадзе “Я, бабуся, Іліко і Іларыён” А. Макаёнак ажыццяўляў з рускай мовы (варыянт Ленінградскага драматычнага тэатра імя М. Горкага). Пры перакладзе карыстаўся падрадкоўнікам. П’еса была пастаўлена на сцэне тэатра імя Янкі Купалы 8 сакавіка 1965 года. Паставіў спектакль рэжысёр    Р. Агармізян. У спектаклі былі заняты: Зурыко – А. Мілаванаў, бабуся – С. Станюта, Іліко – П. Кармунін, Ларывон – У. Дзядзюшка і інш.

Надар Уладзіміравіч Думбадзе – грузінскі пісьменнік, празаік, сцэнарыст.

Грыгорый Давідавіч Лордкіпанідзе – грузінскі рэжысёр тэатра і кіно.   Народны артыст СССР.

Думбадзе, Н. Я, бабуся, Іліко і Іларыён [Рукапіс] : лірычная камедыя ў 2-х актах / Н. Думбадзе, Г. Лардкіпанідзе ; пер. на бел. мову А. Макаёнка. – Мінск, 1965. – 71 л. – 20,5х29,0 ; 27 радкоў. – Сцэнічная рэдакцыя Ленінградскага Вялікага Драматычнага тэатра імя М. Горкага. 

71 ліст машынапіснага тэксту на беларускай мове. Рукапіс прашыты зялёнымі суравымі ніткамі. Тэкст без правак.

1970

Памяць сэрца

Пераклад драмы Аляксандра Карнейчука “Памяць сэрца” зроблены А. Макаёнкам у пачатку 1970 года. Пераклад зроблены з часопіснай публікацыі (“Вітчизна”, 1970, №1). Прэм’ера спектакля адбылася 13 мая 1970 года. Пастаноўку п’есы ажыццявіў Б. Луцэнка. Ролі выконвалі: Кацярына Міхайлаўна – М. Захарэвіч,  Галіна Раманаўна – Г. Макарава, Антон – А. Дзянісаў, Кірыла Сяргеевіч – П. Кармунін, генерал – У. Дзядзюшка і інш.

Аляксандр Еўдакімавіч Карняйчук – украінскі пісьменнік, драматург, журналіст. Акадэмік АН СССР, Герой Сацыялістычнай працы, лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій і Міжнароднай прэміі “За укрепление дружбы между народами”.

Карняйчук, А. Памяць сэрца [Рукпіс] : драма ў 2-х дзеях / А. Карнейчук ; пер. з укр. мовы А. Макаёнка. – [Б. м., 1970]. – 63 л. ; 21,0х29,0 см. ; 28 радкоў.

63 лісты машынапіснага тэксту на беларускай мове. Рукапіс прашыты зялёнымі суравымі ніткамі. Тэкст без правак.