1953 | 1954 | 1957 | 1959–1960 | 1961 | 1964 |
1969 | 1970 | 1971 | 1972 | ||
1954
Твой хлеб
Сцэнарый “Твой хлеб” Андрэй Макаёнак завяршыў у студзені 1954 года. Гэта была першая спроба драматурга супрацоўніцтва з кіно. Асноўная тэма, якая разглядаецца ў сцэнарыі – тэма чалавека на зямлі, яго адносіны да асабістага і грамадскага, сацыяльныя вытокі прагрэсу. Фільм па кінасцэнарыю “Твой хлеб” не быў зняты.
tvoy_hleb_1a |
Макаёнак, А. Я. Твой хлеб [Рукапіс] : кінааповесць / А. Я. Макаёнак. – Мінск, 1954. – 65 л.; 21,0х30,0 см. ; 29–30 радкоў. 65 асобных лістоў машынапіснага тэксту на беларускай мове. На тытульным лісце, зверху, імя і прозвішча аўтара: “А. Макаёнак”. Пасярэдзіне ліста назва: “Твой хлеб”. Крыху ніжэй: “Кінааповесць”. Унізе ліста: “Мінск”. На апошнім лісце рукапісу пазначаны год: “1954”. Сінімі чарніламі дапісана: “студзень”. Тэкст без правак.
|
Макаёнак, А. Я. Твой хлеб [Рукапіс] : кінааповесць / А. Я. Макаёнак. – Мінск, 1954. – 64 л. ; 21,0х30,0 см. ; 29–30 радкоў.
64 асобных лісты машынапіснага тэксту на беларускай мове. На тытульным лісце імя і прозвішча аўтара: “А. Макаёнак”. Крыху ніжэй, пасярэдзіне ліста назва: “Твой хлеб”. Ніжэй: “Кінааповесць”. Закрэслена. У дужках ад рукі дапісана стрыжнем сіняга колеру: “сцэны сельскага жыцця”. Унізе ліста пазнака: “Мінск”. Закрэслена простым алоўкам. У тэксце шматлікія праўкі, устаўкі і закрэсліванні простым алоўкам і стрыжнем сіняга колеру. На апошняй старонцы рукапісу пазначана дата: “студзень 1954 г.”. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. |
|
Макаёнак, А. Я. Сцэнарый [Рукапіс] : [кінааповесць “Твой хлеб”] / А. Я Макаёнак. – [Б. м., 1954]. – 30 л. ; 20,0х28,5 см. ; 35-36 радкоў.
30 асобных лістоў рукапіснага тэксту сінімі чарніламі на беларускай мове, 8 з якіх на рускай мове. Фармат А4. На першым лісце рукапісу ў левым верхнім вугле пазначана дата : 29. IV-54 г. Далей, на асобных лістах стаіць дата – 17. V. Падкрэслена. У тэксце маюцца шматлікія закрэсліванні і праўкі аўтара. Нумерацыя лістоў не вытрымана. Мяркуецца, што гэта адзін з першых рабочых варыянтаў кінааповесці “Твой хлеб”.
|
|
Макаёнак, А. Я. Твой хлеб [Рукапіс] : кінааповесць / А. Я. Макаёнак. – Мінск, 1954–1955. – 78 л. ; 20,5х29,0 см. ; 27–28 радкоў.
78 лістоў машынапіснага тэксту на беларускай мове. Рукапіс прашыты белымі суравымі ніткамі. На тытульным лісце зверху: “А. Макаёнак”. Падкрэслена. Пасярэдзіне ліста назва: “Твой хлеб”. Падкрэслена. Крыху ніжэй у дужках: “(літаратурны сцэнарый)”. Закрэслена. Чорнымі чарніламі напісана: “Кінааповесць”. Ніжэй, справа: “Рэжысёрская кансультацыя П. Васілеўскага”. Закрэслена. Унізе тытульнага ліста пазнака: “Мінск – 1955”. На апошнім лісце рукапісу стаіць дата: “1954”. У тэксце шматлікія праўкі, устаўкі і закрэсліванні сінімі чарніламі. |
1957
Счастье надо беречь
Кінасцэнарый “Счастье надо беречь” напісаны ў 1957 годзе на аснове вядомай аповесці А. Кулакоўскага “Нявестка”. У 1958 годзе рэжысёрам Іосіфам Шульманам па сцэнарыю быў зняты фільм. Галоўныя ролі выканалі: Даніла – Канстанцін Скарабагатаў, Віктар – Юрый Саранцаў, Ларыса – Данута Сталярская і інш. У эпізодах здымаліся: Стэфанія Станюта, Галіна Макарава, Аляксандра Клімава і інш.
Макаёнок, А. Невестка [Рукопись] : литературный сценарий по мотивам одноименной повести А. Кулаковского : [киносценарий «Счастье надо беречь»] / А. Я. Макаёнок. – Минск, [1957]. – 92 л. ; 20,5х29,0 см. ; 26–28 строк. 92 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс прашыты белымі суравымі ніткамі. На тытульным лісце імя і прозвішча аўтара: “Андрей Макаёнок.” Падкрэслена. Ніжэй назва: “Невестка”. Падкрэслена. У дужках: “Литературный сценарий по мотивам одноименной повести А. Кулаковского.” У правым крайнім вугле: “Консультация режиссёра И. Шульмана.” Унізе ліста: “Минск.” |
|
Макаёнок А. Е. Человеку хочется тепла [Рукопись] : литературный сценарий по мотивам повести А. Кулаковского «Невестка» : [киносценарий «Счастье надо беречь»] / А. Е. Макаёнок. – [Б. м., 1957]. – 70 л. ; 20,5х29,0 см. ; 34-41 строка. 70 асобных лістоў рукапіснага тэксту сінімі і чорнымі чарніламі на рускай мове. Фармат А 4. На першай старонцы рукапісу назва: «Человеку хочется тепла». Падкрэслена. У тэксце маюцца аўтарскія праўкі, закрэсліванні і ўстаўкі. |
1959–1960
Большая опасность
Кінасцэнарый напачатку пісаўся на беларускай мове і меў назву “Сем’ям пагражае небяспека”. Пазней, у заяўках для кінастудыі, узнікалі новыя назвы: “Война и семья”, “Если дать им оружие”, “Ты помнишь, товарищ”, “Внимание, опасность”. Сцэнарый цалкам не публікаваўся. Урывак пад назвай “Сем’ям пагражае небяспека” друкаваўся ў маі 1960 года ў газеце “Літаратура і мастацтва”. Кінасцэнарый прысвечаны баявой дружбе чэхаў і беларускіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Андрэй Макаёнак скарыстаў сапраўдныя моманты і факты баявой дзейнасці партызан Гомельшчыны. Першы варыянт кінасцэнарыя паступіў на кінастудыю ў верасні 1959 года. Мастацкі савет кінастудыі адправіў кінасцэнарый на дапрацоўку. У архіве пісьменніка захавалася 8 варыянтаў рукапісу кінасцэнарыя, а таксама пералік дзеючых асоб, план напісання кінасцэнарыя і заключэнне кінастудыі “Беларусьфільм”. Канчатковы яго варыянт аўтар здаў на кінастудыю 16 студзеня 1960 года. Але фільм так і не быў зняты.
1964
Рагаты басціён
Кінасцэнарый поўнаметражнага шырокаэкраннага каляровага фільма “Рогатый бастион” напісаны на аснове камедыі “Лявоніха на арбіце”. Фільм выйшаў на экраны ў 1964 годзе. Рэжысёр Пётр Васілеўскі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі: Лявон – артыст тэатра імя Янкі Купалы Павел Васільевіч Кармунін; Лушка – актрыса Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага Малога тэатра Вольга Міхайлаўна Харкова.
Макаёнок, А. Е. Рогатый бастион [Рукопись] : сценарий кинокомедии / А. Е. Макаёнок. – Минск, 1962. – 88 л. ; 20,5х29,0 см. ; 26–28 строк. 88 асобных лістоў машынапіснага тэксту на рускай мове. На тытульным лісце пазначана прозвішча аўтара: “А. Макаёнок”. Крыху ніжэй назва: “Рогатый бастион”. “Сценарий кинокомедии”. Унізе тытульнага листа: “Минск 1962 г.”. У тэксце маюцца шматлікія праўкі, устаўкі і закрэсліванні, зробленыя простым і карычневым алоўкамі, а таксама чорнымі і сінімі чарніламі. |
|
Макаёнок, А. Е. Рогатый бастион [Рукопись] : киносценарий / А. Е. Макаёнок. – [Б.м., 1962]. – 38 л. ; 20,5х28,5 см. ; 35–38 строк. 38 асобных лістоў рукапіснага тэксту на рускай мове, зробленага сінімі і чорнымі чарніламі. Рукапіс змешчаны ў кардонную папку. На першай старонцы вокладкі папкі алоўкам сіняга колеру назва: “Рогатый бастион”. Крыху ніжэй у дужках: “(2-й вариант)”. У тэксце маюцца праўкі, устаўкі і закрэсліванні, зробленыя простым і чырвоным алоўкамі, а таксама сінімі чарніламі. На адваротным баку старонкі 30 зялёнымі чарніламі – малюнкі чалавечай галавы. Знізу подпіс: “П. Васілеўскі”. На старонцы 31, з адваротнага боку, 5 малюнкаў чалавечай галавы, выкананых сінімі чарніламі. |
|
Макаёнок, А. Е. Рогатый бастион [Рукопись] : [наброски к киносценарию] / А. Е. Макаёнок. – [Б.м., 1962]. – 8 л. ; 19,5х26,5 см. ; 27–28 строк. 8 асобных лістоў рукапіснага тэксту сінімі чарніламі. Перакладзены лістом паперы фармату А4. У тэксце маюцца аўтарскія праўкі. |
1969
Не пакінеш мяне?
Сцэнарый быў завершаны ў студзені 1969 года. Цалкам нідзе не друкаваўся. Урывак пад назвай “Не пакінеш мяне” публікаваўся ў часопісе “Вожык” (1970, № 21). Сцэнарый задумваўся як своеасаблівы рэпартаж. У некалькіх серыях пісьменнік збіраўся паказаць жыццё сучаснай вёскі, асэнсаваць вынікі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў сельскім побыце. Гэта была апошняя спроба супрацоўніцтва драматурга з кінематографам. На кінастудыі адбылося традыцыйнае абмеркаванне сцэнарыя, былі зроблены адпаведныя заўвагі, дадзены тэрмін на дапрацоўку. Аднак на кінастудыю А. Макаёнак больш не прыйшоў. Ён вырашыў перарабіць сцэнарый у п’есу. Атрымалася вясёлая і вельмі сурьёзная па праблематыцы камедыя-рэпартаж “Таблетку пад язык”.
Макаёнок, А. Павлинка [Рукопись] : [киносценарий “После ярмарки” по мотивам пьесы Янки Купалы “Павлинка”] / А. Макаёнок. – [Б.м.], 1972. – 51 л. ; 20,0х28,5 см. ; 24–27 строк.
51 ліст машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс змешчаны ў кардонную папку “Дело”. На першай старонцы вокладкі стрыжнем сіняга колеру ад рукі напісана імя і прозвішча аўтара: “А. Макаёнок.” Крыху ніжэй назва: “Павлинка”. “1972 г.” Тэкст без правак. |
1972
После ярмарки
Сцэнарый поўнаметражнага тэлевізійнага каляровага мастацкага фільма “После ярмарки” напісаны па матывах славутай камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”. Фільм быў зняты ў 1972 годзе рэжысёрам Юрыем Цвятковым. Галоўныя ролі выконвалі: Паўлінка – Людміла Сенчына, Якім Сарока – Іван Гаўрылюк, Пустарэвіч – Міхаіл Пугаўкін, Адольф Быкоўскі – Аўгусцін Мілаванаў, Альжбета – Галіна Макарава. Фільм здымаўся ў Смалявічах. Сцэны кірмашу здымалі ў Браславе. Некалькі эпізодаў было знята ў Ленінградзе. На экраны фільм выйшаў у пачатку 1973 года.
Макаёнок, А. Павлинка [Рукопись] : [киносценарий “После ярмарки” по мотивам пьесы Янки Купалы “Павлинка”] / А. Макаёнок. – [Б.м.], 1972. – 51 л. ; 20,0х28,5 см. ; 24–27 строк.
51 ліст машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс змешчаны ў кардонную папку “Дело”. На першай старонцы вокладкі стрыжнем сіняга колеру ад рукі напісана імя і прозвішча аўтара: “А. Макаёнок.” Крыху ніжэй назва: “Павлинка”. “1972 г.” Тэкст без правак. |
|
Макаёнок, А. Павлинка [Рукопись] : [киносценарий “После ярмарки” по мотивам пьесы Янки Купалы “ Павлинка”] / А. Макаёнок. – [Б.м., 1972]. – 34 л. ; 20,5х29,0 см. ; 28–29 строк.
34 асобных лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Рукапіс перакладзены аркушам паперы фармату А4. На тытульным лісце назва: “Павлинка.” Крыху ніжэй: “(киносценарий по мотивам пьесы Я. Купалы “Павлинка”).” Тэкст без правак. |
|
Заключение по литературному сценарию «Павлинка», автор Макаёнок [Рукопись] / Государственный комитет Совета Министров БССР по кинематографии ; киностудия «Беларусьфильм» ; производственно-творческое объединение телевизионных фильмов – Минск. – 1972. – 2 л. ; 21,0 х 29,5 см.; 27 строк.
Матэрыялы пасяджэння мастацкага савета вытворча-творчага аб’яднання тэлевізійных фільмаў, на якім разглядаўся літаратурны сцэнарый па п’есе Я. Купалы “Паўлінка”. 2 лісты машынапіснага тэксту на рускай мове. Тэкст без правак. Падпісаны старшынёй мастацкага савета Ю. Філіным. |