 |
Ліст сакратара Праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, старшыні Савета па міжнародным пісьменніцкім сувязям Віталя Міхайлавіча Озерава да Андрэя Ягоравіча Макаёнка з паведамленнем аб абранні яго членам Праўлення Саюза пісьменнікаў СССР па пісьменніцкім міжнародным сувязям і просьбай прыняць удзел у паседжанні Праўлення па пытаннях работы на 1969 год. 17 верасня 1968 г. |
 |
Ліст акцёра Беларускага дзяржаўнага Працоўнага Чырвонага Сцяга акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Мазлоўскага А. М. да дэпутата Вярхоўнага Савета БССР тав. Макаёнка А. Я. з просьбай дапамагчы ва ўстаноўцы хатняга тэлефона. 70-я гады XX стагоддзя. |
 |
Ліст Прэзідыўма мастацкага савета па драматычным тэатрам Міністэрства культуры СССР да Андрэя Ягоравіча з просьбай прыняць удзел у пасяджанні мастацкага савета. Кастырчнік 1970 г.
|
 |
Тэлеграма ад Інакамісіі з просьбай прыбыць у Маскву для паездкі ў Алжыр. 1974 г.
|
 |
Тэлеграма Праўлення Саюза пісьменнкаў СССР Андрэю Ягоравічу Макаёнку з просьбай прыняць удзел у сумесным паседжанні калегіі Міністэрства культуры Саюза і сакратарыята Праўлення Саюза пісьменнікаў СССР па пытаннях сучаснага рэпертуару тэатраў. Падпісана сакратаром Праўлення Саюза пісьменнікаў СССР Юрыем Мікалаевічам Верчанка. 1975 г. |
 |
Тэлеграма Андрэю Ягоравічу Макаёнку з просьбай прыняць удзел у аб’яднаным Пленуме Саюза пісьменнікаў СССР. 1975 г.
|
 |
Тэлеграма Андрэю Ягоравічу Макаёнку з запрашэннем прыняць удзел у сумесным пасяджанні калегіі Міністэрства Саюза Сакратарыята і Праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. 1975 г. |
 |
Ліст Заслужанай артысткі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, вядучай актрысы тэатра імя Янкі Купалы Ліліі Міхайлаўны Давідовіч да дэпутата Вярхоўнага Савета БССР Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Дата не ўстаноўлена. Прыкладна 1975 – 1978 гады. |
 |
Ліст Генеральнага сакратара Еўрапейскага таварыства культуры У. Кампаньёла да Андрэя Ягоравіча Макаёнка з запрашэннем прыняць удзел у 8-ай чарговай Генеральнай Асамблеі, якая адбудзецца ў Венецыі 31 кастрычніка-3 лістапада 1976 г. |
 |
Тэлеграма калгаснікаў калгаса імя Кірава Столінскага раёна са словамі віншавання да Андрэя Ягоравіча Макаёнка з нагоды яго вылучэння кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Давід-Гарадоцкай выбарчай акрузе 176. |
 |
Ліст памочніка рэжысёра тэатра імя Янкі Купалы Скачкоўскай Зінаіды Канстанцінаўны да дэпутата Вярхоўнага Савета БССР Андрэя Ягоравіча Макаёнка. 1980 г. |
 |
Заява Савельевай Тамары Рыгораўны на імя дэпутата Вярхоўнага Савета БССР т. Макаёнка А. Я. з просьбай аб пераводзе яе дачкі з г. п. Бераставічы на працу ў г. Мінск. 1982 г. |